Гавару́шка, ЛейкавіцаГрыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3. (Clitocybe) — род шапкавых базідыяльных грыбоў сямейства .

Апісанне

Пладовыя целы розных памераў. Шапка да 22 см у дыяметры, ад плоска-пукатай да глыбока-лейкападобнай, часта моцна уціснутая пасярэдзіне, з хвалістым або падагнутым уніз краем, сухая, белая або белаватая з шараватым, бураватым, жаўтаватым і іншым адценнем. Мякаць шчыльная, пераважна белая. Пласцінкі тонкія, зыходзячыя ці прырослыя да ножкі. Ножка цыліндрычная, валакністая, мясістая, храсткаватая, суцэльная, белаватая або аднаго колеру з шапкай.

Арэал і віды

Налічваецца каля 250 відаў. Пашыраны амаль па ўсім зямным шары. На тэрыторыі Беларусі трапляюцца 44 віды, найбольш вядомыя гаварушкі , , , , , , , , , , .

Экалогія

Сапратрофы. Растуць часта групамі ў лясах, на пашы, лугах, некаторыя віды ўтвараюць ведзьміны кругі. Пладовыя целы з’яўляюцца ў ліпені — кастрычніку.

Значэнне

Усе віды маюць характэрны пах і смак. Ёсць ядомыя і ядавітыя (маюць мускарын, адрозніваюцца белым колерам шапак, пласцінак і ножак). Некаторыя віды лекавыя (утрымліваюць антыбіётыкі).

Некаторыя віды

Літаратура Гапіенка В. Гаварушка //

 — С. 530.