Дымано́ўскае, Даманаўскае — возера ў Віцебскім раёне ў басейне ракі Лучоса, за 18 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад Віцебска.
Плошча паверхні возера 0,28 км². Даўжыня 1,25 км, найбольшая шырыня 0,28 км. Даўжыня берагавой лініі 2,67 км. Плошча вадазбору 2,75 км². Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 2—5 м, на паўночным усходзе да 15 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Дыманоўскае злучана ручаём з возерам Доўгае.
У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, акунь, плотка, краснапёрка і іншыя віды рыб.
Літаратура
Спасылкі Дыманоўскае возера
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Віцебскага раёна