Забе́ліна — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нача, за 28 км у напрамку на паўднёвы захад ад Полацка, за 0,5 км ад вёскі Арэхаўна, за 2,2 км на паўночны ўсход ад вёскі Загацце.
Плошча паверхні возера 0,32 (0,265Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» ) км². Даўжыня 0,78 (0,8) км, найбольшая шырыня 0,45 (0,48) км. Даўжыня берагавой лініі 2,05 (2,21) км. Найбольшая глыбіня 2 м, сярэдняя — 1,22 м. Аб’ём вады ў возеры 0,32 млн м³. Плошча вадазбору 126 км².
Катлавіна возера авальнай формы. Схілы катлавіны вышынёй 5—8 м, спадзістыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Забеліна злучана пратокамі з азёрамі Лесава і Арэхаўна.
Літаратура
Ліст карты N-35-21. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год.
Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна Катэгорыя:Басейн Начы (прыток Заходняй Дзвіны)