Зеляне́ц. (, ; да 30 ліпеня 1964 года Цярпі́лавічы) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чарнаўчыцкага сельсавета. Размешчаны за 18 км ад Брэста.

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Садрассвет» (цэнтр — в. Вістычы).

Гісторыя У XIX стагоддзі ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Пад 1869 годам пазначана ў ліку сёл Чарнаўчыцкага царкоўнага прыхода.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Брэсцкім павеце Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР.

30 ліпеня 1964 года Цярпілавічы перайменаваны ў ЗелянецУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063)..

Насельніцтва 91 жыхар (у в. Вялікія Цярпілавічы), 25 жыхароў (у в. Малыя Цярпілавічы) (1959) 93 жыхары (1970) 12 гаспадарак, 21 жыхар (2005)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Чарнаўчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі