Іміграцыя ў Беларусь (таксама перасяленне ў Беларусь) — працэс уезду замежных грамадзян для пастаяннага жыхарства або часавога працаўладкавання на тэрыторыі рэспублікі Беларусь.
Іміграцыя ў Беларусь рэгулюецца заканадаўствам рэспублікі, а таму можа быць як легальнай, так і нелегальнай. Нелегальны ўезд караецца законам.
Іміграцыя адыгрывае важную ролю ў сучасных дэмаграфічных працэсах, якія адбываюцца на тэрыторыі незалежнай Беларусі, з прычыны таго, што менавіта дзякуючы ёй агульнае змяншэнне насельніцтва краіны згладжваецца нават ва ўмовах натуральнага змяншэння насельніцтва, якое хоць і змяншаецца, але яшчэ захоўваеццаhttp://esc.vscc.ac.ru/file.php?module=Articles&action=view&file=article&aid=3012.
Колькасць мігрантаў у Беларусі Паводле інфармацыі ад Дэпартамента па грамадзянству і міграцыі МУС (сярэдзіна 2025 года) — у краіне афіцыйна зарэгістравана блізу 220 тысяч замежнікаў, якія маюць дазвол на часовае або пастаяннае пражываннеУзнали, сколько мигрантов приехали на работу в Беларусь с начала года .
Працоўныя мігранты У 2024 годзе ў Беларусі працавалі больш за 33 тысячы працоўных мігрантаў. Амаль палова з агульнай колькасці прыбылых у 2024 годзе на працу ў Беларусь — грамадзяне Туркменістана. Далей — прадстаўнікі Расіі, Кітая, Украіны, Узбекістана і іншых дзяржаўТрудовые мигранты в Беларуси в 2025 году.
Замежныя навучэнцы У Беларусі навучаюцца 30 тысяч студэнтаў больш чым са 100 краін (2023 год)Иностранные студенты о том, почему выбрали Беларусь.
Злачыннасьць Доля злачыннасці, здзейсненай мігрантамі ў Беларусі, склала 2,5% (2023 год)Миграционная ситуация в Республике Беларусь за 2023 год.
Нелегальныя імігранты ў Беларусі Штогод у Беларусі затрымоўваюць каля 2–3 тыс. нелегальных мігрантаў, частка і якіх праходзіць па тэрыторыі краіны транзітам у краіны Заходняй Еўропы. Празрыстасць межаў з Расійскай Федэрацыяй палягчае ўезд у рэспубліку для гэтай катэгорыі імігрантаў.
Гл. таксама Міграцыйны крызіс на мяжы паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам (2021)
Крыніцы
Катэгорыя:Міграцыя насельніцтва Катэгорыя:Насельніцтва Беларусі