«Сусветны дзень архітэктуры» (World Day of Architecture - Message from the UIA President ) — міжнароднае прафесійнае свята архітэктараў і знатакоў архітэктурных шэдэўраў, адзначаецца штогод у першы панядзелак кастрычніка.

Гісторыя і святкаванне У верасні 1946 года ў сталіцы Вялікабрытаніі горадзе Лондане адбылася міжнародная нарада архітэктараў, сярод якіх былі і дэлегаты з Савецкага Саюза. На гэтым паседжанні практычна аднагалосна было прынята рашэнне аб стварэнні новай арганізацыі, якая атрымала назву Міжнародны саюз архітэктараў (МСА). У наш час у МСА налічваецца каля ста нацыянальных секцый, членамі якіх з'яўляюцца больш за мільён архітэктараў з розных краін светуThe International Union of Architects (UIA) .

Амаль праз чатыры дзесяцігоддзі, у 1985 годзе на паседжанні «Міжнароднага саюза архітэктараў» было прынята рашэнне адзначаць «Сусветны дзень архітэктуры» ў першы панядзелак ліпеня. Аднак у 1996 годзе, у іспанскім горадзе Барселона, на сваёй дваццатай Генеральнай асамблеі МСА прыняў рашэнне перанесці «Сусветны дзень архітэктуры» на першы панядзелак кастрычніка — на дзень, у які пад патранажам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый адзначаецца Сусветны дзень жылля (Сусветны дзень Хабітат).

«Сусветны дзень архітэктуры» ўжо мае свае традыцыі: у гэты дзень архітэктары ўсёй планеты збіраюцца на канферэнцыі, сімпозіумы і форумы дзе дзеляцца сваімі ведамі і вопытам, вырашаюць праблемы звязаныя з будаўніцтвам і рэстаўрацыяй будынкаў і збудаванняў, ладзяць тэматычныя дыскусіі і дыспуты. Нярэдка ў гэты дзень арганізоўваюцца разнастайныя выстаўкі і экскурсіі.

Спасылкі

Міжнародны дзень архітэктуры ў 2009 г.

Архітэктары Архітэктары Архітэктары Архітэктары Катэгорыя:Архітэктары