Тадэвуш Лер-Сплавінскі (; ) — польскі мовазнавец-славіст. Акадэмік АН у Кракаве (1928), Польскай АН (1952), многіх замежных навуковых акадэмій.

Біяграфія Скончыў Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве (1913). 3 1919 прафесар Пазнаньскага, з 1922 Львоўскага, у 1929—62 Ягелонскага ўніверсітэтаў. Заснавальнік, першы кіраўнік Аддзялення славяназнаўства і старшыня камітэта славяназнаўства Польскай АН.

Даследаваў дыялектнае расчляненне праславянскай мовы, адносіны сваяцтва славянскіх моў, славянскую акцэнталогію і анамастыку, праблемы этнагенезу і прарадзімы славян. Асноўныя працы: «3 даследаванняў над славянскім акцэнтам» (1917), «Аб праславянскай метатоніі» (1918), «Палабская граматыка» (1929), «Пра паходжанне і прарадзіму славян» (1946), «Польская мова. Паходжанне, узнікненне, развіццё» (1947), «Праблемы групавання славянскіх моў», «Адносіны роднасці рускіх моў» (абедзве 1957) і інш. Аўтар падручнікаў па пытаннях паланістыкі, багемістыкі, царкоўна-славянскай мовы і інш.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Мовазнаўцы Польшчы Катэгорыя:Славісты Польшчы Катэгорыя:Філолагі Польшчы Катэгорыя:Вязні канцэнтрацыйных лагераў Катэгорыя:Выкладчыкі Львоўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Ганаровыя дактары Катэгорыя:Члены Польскай акадэміі ведаў