Ка́раль Е́льскі (да 1749—1824/1825, Вільня) — вялікалітоўскі мастак і скульптар канца XVIII—XIX ст.
Біяграфія Бацька мастакоў і скульптараў Яна і Казіміра Ельскіх.
Творчасць Прадстаўнік класіцызму.
thumb|злева|Скульптуры на франтоне касцёла св. Станіслава і Уладзіслава ў Вільнюсе. Аўтар аздобы стукавай лепкай палацу ў Заслаўі, скульптурных твораў у Кухцічах, Цэпры, для касцёла бернардынцаў у Троках, надмагілля з партрэтным медальёнам К. Спампапі ў базыльянскай царкве у в. Чапцы паблізу Нясвіжа. Таксама стварыў (1786—1792) скульптуры св. Казіміра (з паўднёвага боку), св. Алены (у цэнтры) і св. Станіслава (з паўночнага боку) для франтона кафедральнага сабора св. Станіслава і Уладзіслава ў ВільніArkikatedros istorija Vilniaus arkikatedra . У 1950 годзе скульптуры былі зняты, а ў 1997 годзе адноўлены скульптарам С. Кузмам.
Літаратура Дзеля блізкіх і прышласці : матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф. «Універсітэты Ельскіх» (да 165-годдзя з дня нараджэння Ельскіх), Мінск, 7 кастр. 1999 г. / Бел. ун-т культуры; рэдкал.: (адк. рэд.) А. У. Пазнякоў [і інш.]. — Мінск: Бел. ун-т культуры; рэкламна-выдав. фірма «Ковчег», 1999. — 156 с.
Караль (скульптар) Катэгорыя:Скульптары Літвы Катэгорыя:Скульптары паводле алфавіта