Гісторыя капірайта пачынаецца з ранніх прывілеяў і манаполіяў, падараваных выдаўцам кніг. Брытанскі статут каралевы Ганны ад 1710, поўная назва якога «Загад для падтрымкі адукацыі, надання права Капіраваць друкаваныя выданні Аўтарамі або пакупнікамі такога права, на працягу часу тут апісанага», быў першым капірайт-законам. Напачатку закон аб капірайце прымяняўся толькі для друкаваных кніг. З цягам часу ён выкарыстоўваецца для перакладзеных і вытворных прац, якія былі зроблены аб’ектамі капірайта. Зараз капірайт пакрывае шырокае кола прац, у тым ліку карты, драматычныя прадстаўленні, карціны, фатаграфіі, гуказапіс, кінематограф і камп’ютарныя праграмы.
Сёння нацыянальныя капірайт-законы стандартызаваныя рознымі знешнімі інтэрнацыянальнымі і рэгіянальнымі дагаворамі, такімі як Бернская канвенцыя, і Еўрапейскімі капірайт-дырэктывамі. Хоць і існуе ўзаемадзеянне паміж нацыянальнымі капірайт-законамі, кожная юрысдыкцыя мае асобныя і адрозныя законы і рэгулятары ў капірайце. Некаторыя юрусдыкцыі таксама вызначаюць маральныя правы стваральнікаў, такія як права быць асацыяванымі (абазначанымі) з творам (рэд. права аўтарства).
Капірайт — гэта эксклюзіўныя правы, выдадзеныя аўтару або стваральніку арыгінальнага твора, у тым ліку права капіраваць, распаўсюджваць і змяняць твор. Капірайт не ахоўвае ідэі, толькі іх выражэнне і зафіксаваную форму. У большасці юрысдыкцый капірайт з’яўляецца па факту стварэння і не патрабуе рэгістрацыі твора. Праваўладальнік мае выключнае прадпісанае права ажыццяўляць кантроль над капіраваннем і іншым выкарыстаннем твораў на пэўны прамежак часу, пасля якога твор трапляе ў грамадскі здабытак. Выкарыстанне, якое абаронена абмежаваннямі і выключэннямі капірайта — свабоднае выкарыстанне (fair use) — не патрабуюць дазволу ад праваўладальніка. Любое іншае выкарыстанне патрабуюць дазволу, і праваўладальнікі могуць ствараць ліцэнзіі або перадаваць правы ўвесь час, або перадаваць свае выключныя правы іншым.
Ранняе развіццё Самае ранняе ўзгадванне выпадку прымянення капірайта ў гісторыі прыходзіць са старажытнай Ірландыі. «Жыццё» (англ. the Cathach) — самы старажытны, захаваўшыйся Ірландскі рукапіс Псалтыра і самы ранні прыклад Ірландскай пісьменнасці. Ён утрымлівае агульнапрынятую версію Псалтыра XXX (10) да CV (13) з тлумачальнай рубрыкай ці ўводнай часткай перад псалтыром. Ён традыцыйна прыпісваўся Святому Калумбу як копія, зробленная ўначы хутка пад дзіўны свет, Псалтыр пазычаны Калумбу Святым Фініанам. Узнікла палеміка пра ўласнасць на копію і кароль Дзіамет Мак Сэбхэіл даў заключэнне: «Кожнай карове належыць яе цяля, таму кожнай кніге належыць яе копія». Сучасны капірайт знаходзіцца пад уздзеяннем мноства папярэдніх правоў, што былі прызнаныя на працягу гісторыі, уключаючы маральныя правы аўтара, які стварыў твор, эканамічныя правы ахвярадаўцы, што аплаціў стварэнне копіі, праваўласнасць прыватнага ўладальніка копіі і незалежнае права цэнзуры і рэгуляванне паліграфічнай індустрыі. Вытокі некаторых з гэтых правоў могуць быць знойдзены ў Старажытнагрэчаскай культуры, Старажытным Яўрэйскім Законе і Старажытнарымскім Законе. У грэчаскім грамадстве на працягу VI ст. да н.э. існавала паняцце індывідуальнасці, у тым ліку персанальныя ідэалы, амбіцыі і творчасць. Індывідуальнасць значна для капірайта, таму што яна адрознівае творчасць, зробленую індывідам і астатнім грамадствам. У старажытнаяўрэйскім Талмудзе можа быць знойдзена вызначэнне маральных правоў аўтара і эканамічныя або правы ўласнасці аўтара. Да вынаходніцтва кнігадрукавання на захадзе ў сярэдзіне XV ст., тэксты перапісвалі ад рукі, і вельмі невялікая колькасць тэкстаў выклікала некалькі выпадкаў, калі гэтыя правы былі апрабаваны. Падчас Рымскай Імперыі, перыяду росквіту гандля кнігамі, капірайта альбо падобных законаў не існавалаMartial, The Epigrams, Penguin, 1978, James Mitchie. Капіраванне іншымі асобамі, якія не былі прафесійнымі гандлярамі кніг, было рэдкасцю, таму што звычайна кнігі капіраваліся пісьменнымі рабамі, якія былі дарагія для набыцця і падтрымкі. Такім чынам, любы перапісчык меў бы выдаткі, як прафесіянальны выдавец. Рымскія кніжныя гандляры часам аплочвалі добрых аўтараў для магчымасці першага доступа для капіравання тэксту, але яны не мелі выключных правоў на твор. Аўтарам звычайна не плацілі за іх працу.
Раннія прывілеі і манаполіі
Вытокі капірайта большасці еўрапейскіх краін ляжаць у спробах царквы і ўрадаў рэгуляваць і кантраляваць прадукцыю выдаўцоў. Перад вынаходніцтвам друкарскага станка, аднойчы створаная праца, магла быць фізічна памножана толькі перапісваннем — вельмі працаёмкім і схільным да памылак працэсам ручнога капіравання. Існавала добра прадуманная сістэма цэнзуры і кантролю над перапісваннем. Кнігадрукаванне дазволіла рабіць дакладныя копіі твораў, больш хуткай і шырокай цыркуляцыю ідэй і інфармацыі (глядзі культуру друкавання). Папа Рымскі Аляксандр VI у 1501 выпусціў біль супраць неліцэнзійнага друку кніг. У 1559 Рэестр Выкрэсліванняў і Спіс Забароненых Кніг быў выпушчаны ўпершыню. У Еўропе кнігадрукаванне было вынайдзена і шырока распаўсюдзілася ў 15-16 стст. Урады і царква падрымлівалі і ўхвалялі друкаванне шматлікімі спосабамі, якія дазвалялі распаўсюдзіць Біблію і ўрадавую інфармацыю. Творы іншадумцаў і крытыкаў маглі таксама хутка распаўсюджвацца. Як вынік, урады ўсталявалі кантроль над кнігавыдаўцамі па ўсёй Еўропе, патрабуючы ад іх мець афіцыйныя ліцэнзіі на вытворчасць і гандаль кнігамі. Ліцэнзіі звычайна давалі кнігавыдаўцам выключныя правы друкаваць асобныя творы на працягу фіксіравана прамежку гадоў, і дазвалялі выдаўцам прадухіляць друк гэтых жа твораў іншымі на працягу гэтага перыяду. Ліцэнзіі маглі забяспечваць правы толькі на тэрыторыі дзяржавы, што выдала іх, але гэтыя ліцэнзіі звычайна забаранялі імпарт замежных выданняў.
Рэспубліка Венецыя выдала сваю першую прывілею на асобную кнігу ў 1486 годзе. Гэта бы адмысловы выпадак, вядомы ў гісторыі горада як 'Rerum venetarum ab urbe condita opus' Маркуса Антонія Коцыуса Сабелікуса. Before Copyright: the French book-privilege system 1498—1526. Cambridge University Press, Cambridge: 1990, p. 3 З 1492 года і далей Венецыя пачала рэгулярна дараваць прывілеі на кнігі.Armstrong, Elizabeth. Before Copyright: the French book-privilege system 1498—1526. Cambridge University Press, Cambridge: 1990, p. 6 Рэспубліка Венецыя, герцагі Фларэнцыі, Леў Х і іншыя Папы Рымскія прызнавалі ў розныя часы для вызначаных выдаўцоў выключныя прывілеі на пэўны тэрмін (рэдка перавышаючы 14 год) для рэдагавання класічных аўтараў.[цытаванне неабходна]
Першы капірайт-прывілей меў месца ў 1518 годзе і быў выдадзены Рычарду Пінсану, каралеўскаму выдаўцу, спадкаемцу Вільяма Какстана. Гэты прывілей даваў манаполію на два гады. Гэта адбылося на 15 год пазней, чым быў выдадзены першы падобны прывілей у Францыі. Раннія капірайт-прывілеі былі абазваны «манаполіямі», асабліва падчас кіравання Каралевы Элізабеты, якая часта выдавала манаполіі на пэўныя галіны агульнага карыстання, такія як соль, скура, вугаль, мыла, піва, картаграфія, віно. Гэта практыка была працягнута да часу Статута аб Манаполіях ад 1623 года, які завяршыў мноства манаполій з некаторымі выключэннямі, такімі як патэнты. Пасля 1623 года выдача патэнтных лістоў выдаўцам стала звычайнай справай.Deazley, Ronan. Rethinking copyright: history, theory, language. (Cheltenham, UK: Edward Elgar Publishing Limited, 2006), p. 24.
Самы ранні Германскі прывілей, пра які існуюць сцвярджаючыя запісы, быў выдадзены ў 1501 годзе Імператарскім Саветам асацыяцыі Sodalitas Rhenana Celtica для публікацыі выдання драмы Гросвіфа з Гандэршэйна, якая была падрыхтавана для друку Конрадам Кельтсам.Kawohl, F. (2008) "Commentary on Imperial privileges for Conrad Celtis (1501/02) http://copy.law.cam.ac.uk/cam/tools/request/showRecord?id=commentary_d_1501 in: Primary Sources on Copyright (1450—1900), eds L. Bently & M. Kretschmer, www.copyrighthistory.org У 1512 годзе Імператарскі прывілей быў выдадзены гісторыяграфу Ёханесу Стадыюсу для ўсяго, што ён мусіў надрукаваць. Гэта быў першы Еўрапейскі прывілей, які пакрываў выданне больш як адной творчай працы і адносіўся да яшчэ неапублікаваных кніг. У 1794 годзе ў Прускім парламенце быў прыняты закон, які таксама адобрылі іншыя германскія дзяржавы (за выключэннем Віртенберга і Мекленбурга). Згодна гэтаму закону ўсе германскія і замежныя аўтары, працы якіх былі прадстаўлены выдаўцамі Франкфурта і Лейпцыга, ахоўваліся германскай дзяржавай ад усіх неаўтарызаваных перадрукаў. [неабходна цытата]
Першая старонка Арыапагітыкі Джона Мідтана, выданнай у 1644 годзе, у якой ён пераканаўча выступае супраць Закона аб ліцэнзіях 1643 года.
Як «пагроза» развіццю кнігадрукавання, урады ўводзяць механізм цэнтралізаванага кантролю,de Sola Pool, Ithiel (1983). Technologies of freedom. Harvard University Press. p. 15. ISBN 978-0-674-87233-2. і ў 1557 годзе Англійская Карона прыдумала, як вынішчыць бунтарскія і ерэтычныя кнігі наданнем прывілея выдавецтву гільдыі Крамаў. Права друкаваць было абмежавана сябрамі гэтай гільдыі. 30 год пасля Зоркавая Палата была прывіліявана скарочана «вялікія злачынствы і абразы» «dyvers contentyous and disorderlye persons professinge the arte or mystere of pryntinge or selling of books.» Права друкаваць было абмежавана дзвюма ўніверсітэтамі і 21 існуючымі друкарамі ў цэнтры Лондана, якія мелі 53 друкавальныя прасы. Французская карона рэпрэсіравала выдаўцоў. Друкар Эціэн Далет быў спалены на вогнішчы ў 1547 годзе. Як толькі ў Англіі ўзялі пад кантроль друк, кнігавыдаўцы перацяклі ў Нідэрланды. Сутычкі з уладамі рабілі выдаўцоў радыкальнымі і мяцежнымі. Каля 800 аўтараў, выдаўцоў і кніжных гандляроў было заключана ў Бастыліі перад штурмам у 1789 годзе. Меркаванне, што выражэнне дысідэнтскіх і антыўрадавых пунктаў гляджання павінна быць дазволена, не цэнзуруема і не каральна законам, развівалася паралельна росту кнігавыдання і прэссы. «Арэапагітыка», апублікаваная ў 1644 годзе з поўнай назвай «Араэпагітыка, прамова містэра Джона Мілтэна за свабоду неліцэнзаванага друку да парламента Англіі», была адказам Джона Мілтана з нагоды прыняцця англійскім парламентам ліцэнзавання дзейнасці друкароў (далей выдаўцоў). У сваёй прамове Мілтан звяртаецца да галоўных вытокаў будучых дыскусій аб свабодзе выказвання. Вызначэнне рамак свабоды выказвання і «шкоды» гаворкі Мілтан аргументуе супраць прынцыпаў цэнзуры і абараняе цярпімасць да шырокага кола пунктаў погляду.Sanders, Karen (2003). Ethics & Journalism. Sage. p. 66. ISBN 978-0-7619-6967-9
Ранні Брытанскі капірайт
У Англіі друкары (кнігагандляры) стварылі калектыўную арганізацыю, вядомую, як Гільдыя Кнігадрукароў (Stationers' Company). У 16-ым стагоддзі Гільдыі Кнігадрукароў была нададзена ўлада на тое, каб усе законна выдадзеныя кнігі былі ўнесены ў яе рэестр. Гэта значыла, што Гільдыя Кнігадрукароў дасягнула дамінуючай пазіцыі над публікацыяй у 17 стагоддзі (няма аналагічнага ў Шатландыі ці Ірландыі). Але манаполіі прыйшоў канец у 1694 годзе, калі англійскі парламент не працягнуў паўнамоцтвы Гільдыі Друкароў.
У 1707 годзе Парламенты Англіі і Шатландыі былі аб’яднаны ў выніку англа-шатландскага саюза. Новы парламент мог змяняць законы ў абедзвюх краінах. Адным з ранніх законаў быў Капірайт Акт ад 1709 года, вядомы як статут Ганны, пасля каралевы Ганны. Дадзены загад пачаў дзейнічаць у 1710 годзе і стаў першым Статутам аб капірайце. Яго поўная назва была «Загад для заахвочвання ў вывучэнні, наданні правоў капіравання і друку кніг аўтарам або пакупнікам такіх правоў, на працягу часу тут адзначанага».