Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя М. Астроўскага — дзіцячая бібліятэка, якая ўваходзіць у Цэнтралізаваную сістэму дзіцячых бібліятэк г. Мінска. Штогод абслугоўвае больш за 18 тысяч карыстальнікаў.
Гісторыя Гісторыя Цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі пачынаецца з 1924 года. Гэтая дата пацвярджаецца дакументамі, знойдзенымі ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь. Размяшчалася на вуліцы Леніна. З 1936 года пераехала на вуліцу Камсамольская, там цяпер знаходзіцца клуб імя Дзяржынскага. У 1939 годзе пастановай ЦВК БССР бібліятэцы было прысвоена імя Мікалая Астроўскага. У гады Вялікай Айчыннай вайны бібліятэка і яе фонд цалкам знішчаны.
Паваенная дзейнасць бібліятэкі пачалася з 1946 года. Выканаўчы камітэт Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных ў 1946 годзе прыняў рашэнне № 2224 аб адкрыцці дзіцячай бібліятэкі і ёй было выдзелена памяшканне ў ацалелым доме № 6 па вуліцы Астроўскага (цяпер вуліцы Ракаўская). У 1946 годзе ў адрас бібліятэкі прыбыла з Лондана бандэроль, на канверце надпіс: «Расія, Мінск , дзіцячая бібліятэка імя Астроўскага». З канверта дасталі кнігу Гарбунова «Гісторыя БССР», на тытульным лісце якой стаяў штамп авальнай формы і на ім надпіс: «Мінская дзіцячая бібліятэка імя Астроўскага», інв. № 12244. Як меркаваў першы пасляваенны дырэктар бібліятэкі Ханун Гарэнка, гэты факт сведчыць, што такая бібліятэка існавала ў Мінску да Вялікай Айчыннай вайны, і што гітлераўцы вывезлі з бібліятэкі шмат кніг у Германію. Напэўна, гэтая кніга была захоплена ў ліку іншых трафеяў англійскімі часткамі. А пасля вайны сумленны англічанін згодна з штампу на кнізе адправіў яе па адрасе.
У першыя пасляваенныя гады калектыў бібліятэкі паспяхова займаўся пытаннямі камплектавання фонду. Некаторая колькасць кніг атрымалі з Дзяржаўнай бібліятэкі БССР, вялікую партыю кніг закупілі ў Ленінградзе. Толькі за адзін год набылі звыш 10000 асобнікаў кніг, абслужылі 2455 чытачоў: штодзённая наведвальнасць у чытальнай зале складала 120-150 дзяцей. Папулярнасць бібліятэкі хутка расла. Яна стала першым у горадзе цэнтрам культуры і адпачынку для дзяцей і юнацтва, актыўна праводзіліся масавыя мерапрыемствы па прапагандзе дзіцячай і юнацкай літаратуры: сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі, чытацкія канферэнцыі, ранішнікі і дыспуты.
Амаль адразу паўстала задача набліжэння кнігі да месца жыхарства і адпачынку дзяцей. Быў створаны перасоўны фонд, на базе якога фармаваліся пункты выдачы ў школах, дзіцячых садках, піянерскіх лагерах, парках, кінатэатрах, на дзіцячай чыгунцы. У 1955 годзе фонд бібліятэкі ўжо складаў 43 тыс. асобнікаў. З вялікай цяжкасцю і дзякуючы велізарным намаганням дырэктара Х. Гарэнка ў 1958 годзе бібліятэка пераехала ў новае памяшканне па вуліцы Пашкевіч, 9/2 агульнай плошчай 320 кв.м. з двума чытальнымі заламі і двума абанементамі. У 1958 чытачамі бібліятэкі сталі 5311 дзяцей. У тым жа годзе ўпершыню пачалі дыферэнцыяванае абслугоўванне чытачоў. Дзейнасць Цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі становіцца прыкметнай не толькі ў сталіцы, але і ў рэспубліцы. Бібліятэку наведваюць амерыканская дэлегацыя работнікаў культуры, албанская дэлегацыя, група бібліятэчных работнікаў Эстоніі і Літвы, Тулы і Калугі, Разані і Смаленска, Валгаграда і Кірава, Грузіі і Украіны.
У 1960 годзе бібліятэка адна з першых у рэспубліцы арганізавала абслугоўванне чытачоў з дапамогай адкрытага доступу да кніжнага фонду. Дзякуючы высокапрафесійнай дзейнасці і актыўнага ўдзелу супрацоўнікаў у грамадскім жыцці ў 1964 годзе Цэнтральная дзіцячая бібліятэка стала «Бібліятэкай выдатнай працы».
У 1979 годзе была створана Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска на чале з Цэнтральнай дзіцячай бібліятэкай. Сістэму ўзначаліла сістэму Ліна Міхайлаўна Сачко - першы і адзіны бібліятэкар Беларусі, узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны. Больш за 15 гадоў таму бібліятэка ўпершыню правяла Дні культуры замежных краін, наладзіла цесныя кантакты з пасольствамі і да гэтага часу ажыццяўляе разнастайныя сумесныя праекты.
Сучаснасць У сваёй структуры бібліятэка мае аддзелы: маркетынгу, даведкава-бібліяграфічны аддзел, аддзел камплектавання, апрацоўкі і аддзел аўтаматызацыі.
З'яўляецца цэнтральнай бібліятэкай у Цэнтралізаванай сістэме дзіцячых бібліятэк г. Мінска для ўсіх дзіцячых бібліятэк-філіялаў
Праект 2008 года — адкрыццё інтэрактыўнай выставы «Карлсан на даху» з Пасольствам Швецыі і Шведскім інстытутам у Стакгольме. Працуючы над праектам «Дзеці. Грамадства. Чытанне», у 2007 годзе ўпершыню праведзены фестываль дзіцячага чытання і тэатралізаванае шэсце беларускіх літаратурных герояў па вуліцах Мінска. У тым жа годзе арганізаваны конкурс «Лепшыя беларускія пісьменнікі вачыма чытачоў — дзяцей».http://childlib.by/history/ Сайт Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк г. Мінска
Бібліятэка падтрымліве партнёрскія сувязі з цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі Маскоўскага раёна “Ранак”, Маскоўскім аддзелам культуры, Упраўленнем адукацыі Маскоўскага раёна. Таксама каардынуе работу з бібліятэкамі і педагагічнымі калектывамі сярэдніх школ і гімназій раёна.
У бібліятэцы створаны нефармальны адукацыйны цэнтр "Лесвіца"http://blog.childlib.by/category/lestnitsa/ Блог дзіцячых бібліятэк г. Мінска, у якім работа ідзе па некалькім напрамкам: Нямецкая мова для маленькіх і цікаўных «Мова “з нуля” – весела і проста!» (раз на тыдзень) Аб'яднанне «RU-off»: teach-in (дыспут-семінар для падлеткаў раз на тыдзень Мафія-клуб - раз у месяц «Бібліятэкі йдуць!»: заняткі з элементамі трэнінгу для бібліятэкараў Дні сямейнага чытання (па суботах)
У 2013 годзе бібліятэка далучылася да "Фэст экскурсаводаў"http://childlibcentral-minsk.blogspot.com/2013/05/blog-post.html Блог Цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі імя М.Астроўскага, які праходзіў у Беларусі ў 5 раз.
У бібліятэцы існуе палічка буккросінга.
Месца знаходжання Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, праспект газеты "Праўда", 20
Спасылкі Сайт ДУ "Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска" Блог Цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэкі імя М. Астроўскага Інфармацыя пра бібліятэку на сайце памяці М. Астроўскага
Катэгорыя:Бібліятэкі Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў 1924 годзе Катэгорыя:1924 год у Мінску Катэгорыя:Дзіцячыя бібліятэкі