Юрый Кавалёў (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Балтыка» з Калінінграда і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера Вучыўся ў спецыяльным футбольным класе Мінскага сувораўскага вучылішча, а па яго заканчэнні з 2010 года выступаў за дубль салігорскага «Шахцёра».
У 2013 годзе стаў іграком асноўнай каманды, звычайна выхадзіў на замену на пазіцыю флангавага паўабаронцы. У першай палове сезона 2014 рэдка з’яўляўся ў аснове, але ўлетку стаў часцей з’яўляцца ў складзе, нярэдка стаў выхадзіць і ў старце. У выніку здолеў адзначыцца трыма галявымі перадачамі ў чэмпіянаце.
У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з гарнякамі. Сезон 2015 пачынаў, у асноўным выходзячы на замену, а з ліпеня здолеў замацавацца ў стартавым складзе. У кастрычніку атрымаў траўму, ад якой аднавіўся толькі ў самым канцы сезона. У снежні 2015 года на два гады падоўжыў кантракт з салігорскім клубам. У сезоне 2016 трывала гуляў у аснове на пазіцыі левага паўабаронцы, пераважна выходзячы ў стартавым складзе. У пачатку сезона 2017 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, а пазней замацаваўся на пазіцыі правага паўабаронцы. У кастрычніку 2017 года стала вядома, што Кавалёў застанецца ў камандзе на наступны сезон. У сезоне 2018 выхадзіў на поле ў стартавым складзе ва ўсіх афіцыйных матчах сваёй каманды, а ў 2019 годзе толькі канец сезона прапусціў з-за траўмы.
У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр». У студзені 2020 года падпісаў кантракт на 2,5 гады з тульскім «Арсеналам». Нездолеў замацавацца ў складзе «кананіраў», часцей заставаўся на лаўцы запасных.
У сезоне 2021/22 перастаў з’яўляцца ў асноўнай камандзе «Арсенала», гуляў за фарм-клуб «Арсенал-2» у трэцім дывізіёне. У верасні 2021 года перайшоў у «Арэнбург». Па выніках сезона 2021/22 дапамог клубу выйсці ў Прэм’ер-лігу. У студзені 2024 года пакінуў «Арэнбург» і неўзабаве накіраваўся на прагляд у калінінградскую «Балтыку», з якой у лютым падпісаў кантракт.
Міжнародная кар’ера Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
10 кастрычніка 2017 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату свету 2018 супраць Францыі (1:2), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме. У гэтым матчы адзначыўся галявой перадачай на Антона Сароку.
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2013, 2016, 2018 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2014, 2015, 2017, 2019 Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2014, 2019 У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі (3): 2017, 2018, 2019
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2010 дубль Шахцёр 12 0 2011 дубль Шахцёр 11 1 2012 дубль Шахцёр 23 7 2013 Д1 Шахцёр 20 0 2014 Д1 Шахцёр 19 0 2015 Д1 Шахцёр 21 2 2016 Д1 Шахцёр 29 4 2017 Д1 Шахцёр 27 3 2018 Д1 Шахцёр 30 5 2019 Д1 Шахцёр 27 6 2019/20 (2) Д1 Арсенал 5 0 2020/21 Д1 Арсенал 11 1 2021/22 (пач.) Д3 Арсенал-2 3 2 2021/22 Д2 Арэнбург 27 4 2022/23 Д1 Арэнбург 20 2 2023/24 (1) Д1 Арэнбург 11 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Тула Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал-2 Тула Катэгорыя:Ігракі ФК Арэнбург Катэгорыя:Ігракі ФК Балтыка Калінінград