Дыяген Апаланійскі (, 499/498 да н.э., Афіны — 428/427 да н.э.) — грэчаскі філосаф, сучаснік Анаксагора. У 420-я гады да н.э. жыў і вучыў у Афінах. Лічыцца, што яго вучэнне парадыраваў Арыстафан у «Аблоках» у 423 годзе да н.э. Нягледзячы на тое, што Дыяген жыў у адзін час з Сакратам, афіцыйна ён прылічаецца да дасакратычнай традыцыі.
Як і Анаксімен, Дыяген лічыць першаснай матэрыяй паветра. Уласцівасцямі паветра, акрамя таго, ён лічыць розум і мысленне — якасці, якія Анаксагор прыпісваў сусветнаму розуму, нусу. Усе рэчы, паводле Дыягена, з'яўляюцца прадуктам розных ператварэнняў паветра. Яго вучэнне падагульняе ўсю філасофію іанійскай школы.
Гл. таксама
Дыягеніт
Літаратура Античная философия: Энциклопедический словарь. — М.: Прогресс-Традиция, 2008. — 896 с. — С. 329—330. — André Laks. Diogène d’Apollonie. La dernière cosmologie présocratique. Lille: Presses Universitaires de Lille 1983. Edition, translation and commentary. André Laks (ed.), Diogène d’Apollonie: edition, traduction et commentaire des fragments et témoignages. International Pre-platonic Studies; v. 6. Sankt Augustin: Academia Verlag, 2008 (revised edition of the preceding volume)
Катэгорыя:Дасакратыкі Катэгорыя:Старажытнагрэчаскія філосафы Катэгорыя:Філосафы Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Філосафы V стагоддзя да н.э.