Мікалоюс Даўкша, Мікалай Даўкша (, варыянты: Daugsz, Daugsza, Dauksza, Daux, Dawksza, Dovkša, Dowksza, Dovkš, Dovkša; 1527/1538, в. Бабенай каля Кейданяй — 2-я пал. лютага , Варняй) — літоўскі гуманіст, дзеяч контррэфармацыі, адзін са стваральнікаў літоўскай пісьменнасці. Займаў розныя царкоўныя пасады ў розных мясцовасцях Жамойці. Пераклаў з польскай мовы на літоўскую «Катэхізіс» езуіта Якава Лядэсмы («Kathechismas arba mokslas kiekwienam priwalvs», 1595) — першая кніга, выдадзеная на тэрыторыі Літвы на літоўскай мове. Пераклаў з польскай зборнік казанняў Я. Вуека («Postilla catholicka», 1599), прадмова (на польскай мове) да гэтай кнігі ўтрымлівае заклік берагчы літоўскую мову і з'яўляецца ўзорам публіцыстыкі таго часу.
Літаратура Дини П. У. Балтийские языки. М, 2002. — 544 с. Языки мира: Балтийские языки. М.: Academia, 2006. 224 с.
Спасылкі
Катэгорыя:Пісьменнікі Літвы Катэгорыя:Перакладчыкі Літвы Катэгорыя:Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта Катэгорыя:Лацінскія пісьменнікі Новага часу