Кольнік чорны (Phyteuma nigrum) — кветкавая травяністая расліна сямейства званочкавых.
Апісанне Шматгадовая расліна з простым голым сцяблом вышынёй 40-75 см і тоўстым мясістым карэнішчам. Лісце прыкаранёвае і ніжняе сцябловае чаранковае або акругла-яйкападобнае, голае; верхняе — сядзячае, лінейна-ланцэтнае, падоўжанае да верхавінкі. Кветкі сабраны ў галоўчатае або яйкападобнае суквецце, якое моцна расце ўгору пасля цвіцення. Вяночак цёмна-фіялетавы. Плод — 2-3-гнёздавая адваротнаканічная ці амаль шарападобная каробачка.
Пашырэнне Рэліктавы сярэднееўрапейскі горны від. На Беларусі, на значным аддаленні ад усходняй мяжы арэала, вядома адна папуляцыя з некалькіх асобін.
Асаблівасці біялогіі Цвіце ў чэрвені. У культуры скрыжоўваецца з кольнікам каласістым. Размнажаецца насеннем. Зацвітае на другі год.
Таксанамія
Выкарыстанне Дэкаратыўная расліна.
Літаратура
Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Катэгорыя:Званочкавыя Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1793 годзе