Васіль Пятровіч Ласко́віч (, в. Франопаль, Брэсцкі павет, Гродзенская губерня, Расійская імперыя — ) — удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, пісьменнік.
Біяграфія Нарадзіўся 18 лютага 1914 года ў в. Франопаль Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер — Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці). Удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі (падпольныя мянушкі: Старасельчанін, Валодзя). Рэвалюцыйную дзейнасць пачаў, калі ўступіў у КСМЗБ. У 1933 годзе — член, сакратар Падгародскага райкама КСМЗБ у Брэсце, у 1934 — сакратар Навагрудскага акружнога камітэта КСМЗБ, арганізатар і ўдзельнік Навасёлкаўска-Паўлаўскага ўзброенага паўстання.
Адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў узброеннага выступлення сялян в. Навасёлкі Брэсцкага павета (1933). У лістападзе 1934 года арыштаваны, асуджаны на 10 гадоў зняволення. У верасні 1939 года вызвалены Чырвонай Арміяй. Дэпутат Народнага Сходу Беларусі ў Беластоку (1939). З чэрвеня 1941 года на фронце. У верасні 1941 года рэпрэсіраваны, сасланы ў г. Омск, у красавіку 1942 года вызвалены. У верасні 1942 — ліпені 1944 года — намеснік начальніка асобага аддзела атрада імя Калініна партызанскай брыгады «Народныя мсціўцы», начальнік спецгрупы.
У 1949 годзе скончыў Усесаюзны юрыдычны завочны інстытут.
У 1945—1970 гадах на савецкай і партыйнай рабоце і ў органах юстыцыі ў Брэсце. У 1970—1980 гадах — навуковы супрацоўнік мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой».
Адзін з аўтараў зборнікаў «У працы і баі» (1970), «Гады выпрабаванняў і мужнасці» (1973).
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2006).
Памёр 8 сакавіка 2012 года.
Прызнанне За баявыя заслугі і працоўныя дасягненні В. П. Ласковіч узнагароджаны пяццю ордэнамі і больш чым дзесяццю медалямі, ордэнам Францыска Скарыны (2004).
Ганаровы грамадзянін горада Брэста (1978). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка за аўтабіяграфічную кнігу «Отзвук далёкой грозы» (2008).
Творчасць Аўтар кніг «В суровые годы подполья»: очерк (Брест, «Брестская типография», 1958). «Годы испытаний и мужества» (Брест, «Брестская типография», 1973). «Тайными тропами»: документальная повесть (Мінск, «Беларусь», 1974). «Из племени непокоренных»: документальная повесть (Брест, «Брестская типография», 1999). «Подвиг Коммунистической партии Западной Беларуси» (КПЗБ 1919—1939 гг.): очерк (Брест, «Брестская типография», 2002). «Забудь имя своё»: пьеса-драма (Брест, «Брестская типография», 2006). «Отзвук далёкой грозы»: мемуары 1939—1945 гг. (Брест, «Брестская типография», 2007). Успаміны «В годы подполья»: газета «Заря» (15.05.1980). «Сентябрь 39-го»: газета «Заря» (16.09.1989). «З успамінаў»: газета «Сельскае жыццё» (16.09.1989). «Из воспоминаний»: газета «Вечерний Брест» (17.02.1999). «Мы боролись за Родину»: «Коммунист Беларуси» (16.09.2006).
Літаратура
«Долг памяти»: А. Валковіч, газета «Заря» (18.02.1984). «О прошлом во имя будущего»: А. Камолаў, газета «Знамя юности» (25.03.1986). «Клятва ў Шчабрынскім лесе»: У. Хачырашвілі, газета «Чырвоная змена» (01.07.1987). «Сцяг над пастарункам: з арлінага племені»: М. Панасюк, газета «Народная трыбуна» (23.01.1993). «Почётному гражданину г. Бреста Василию Петровичу Ласко- вичу 85 лет»: М. Клімец, газета «Заря» (16.02.1999). «Як акрайчык хлеба ў цяжкі час»: М. Панасюк, газета «Народная трыбуна» (09.12.2000). «Хочу сказать правду»: Д. Паталятаў, газета «Брестский курьер», (19.02.2004). «Жывая легенда»: К. Бурык, газета «Народная трыбуна» (21.02.2004). «Ещё одна награда В. Ласковича»: М. Панасюк, газета «Белорусская нива» (12.05.2004). «Награждён орденом Василий Ласкович»: Д. Паталятаў, газета «Брестский курьер» (13.05.2004). «Мы жили для Родины»: А. Юдицкий, газета «Заря» (16.09.2006). «З племені непакорных»: В. Славін, газета «Народная трыбуна» (16.09.2006). «Из племени непокорённых»: Л. Тарасевіч, газета «Брестский вестник» (21.09.2006). «Так загартоўвалася сталь на Беларусі»: М. Клімец на кнігу «Из племени непокорённых», газета «Народная трыбуна» (20.02.1999). «Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі: Біяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі»: (Брэст, «Альтэрнатыва», 2018)
Спасылкі Вечерний Брест: Кто есть кто — Ласкович Василий Петрович Перыпетыі лёсу апошняга Рэвалюцыянера
Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Брэста Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Брэсцкім раёне