Энс () — рака ў Цэнтральнай Еўропе, правы прыток Дуная.
Выток Энса знаходзіцца ў горах Ніжняга Таўэрна, на тэрыторыі аўстрыйскай федэральнай зямлі Зальцбург. Далей рака працякае ў паўночна-ўсходнім кірунку па тэрыторыі Штырыі ў даліне паміж горнымі градамі Усходніх Альпаў.
На поўнач ад Штайра Энс утварае мяжу паміж Верхняй і Ніжняй Аўстрыяй, якія ў Сярэднявеччы былі вядомыя як «Аўстрыя вышэй Энса» і «Аўстрыя ніжэй Энса». Рака ўпадае ў Дунай каля гарадоў Маўтхаўзен і Энс.
Літаратура
Фотагалерэя
Катэгорыя:Геаграфія зямлі Зальцбург Катэгорыя:Штырыя Катэгорыя:Верхняя Аўстрыя Катэгорыя:Ніжняя Аўстрыя Катэгорыя:Рэкі Аўстрыі Катэгорыя:Прытокі Дуная