Ганна Аўстрыйская (, , ; ) — эрцгерцагіня, першая жонка караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта Вазы.

Біяграфія З аўстрыйская з роду Габсбургаў. Старэйшая дачка эрцгерцага Карла II (1540—1590) і Марыі-Ганны (1551—1608), дачкі баварскага герцага Альбрэхта V.

Негледзячы на супраціў польскага канцлера Яна Замойскага, жаданні Жыгімонта Вазы парадніцца з Габсбургамі падтрыманы Радзівіламі. 3 траўня 1592 года вялікі маршалак літоўскі Альбрэхт Радзівіл стаў сімвалічным жаніхом, а заручыны ў Вене правёў віленскі біскуп Юры Радзівіл. 31 мая 1592 года яна ажанілася ў Кракаве з польскім і — пазней — шведскім каралём Жыгімонтам III Вазай (1566—1632), адзіным сынам шведскага караля Юхана III і яго першай жонкі Кацярыны Ягелонкі, сястры караля польскага Жыгімонта II Аўгуста. Была дбайнай каталічкай.

Яна спадарожнічала мужу ў Швецыю для пераняцця спадчынай каронай. Яе, каталічку, каранавалі як шведскую каралеву 19 лютага / 1 сакавіка 1594 года. У Швецыі яна нарадзіла дачку (немаўля не выжыла). Пачакаўшы як парадзіха акрыяе, сужэнцы вярнуліся ў Гданьск.

Ганна была шчаслівая ў шлюбе. Муж яе кахаў. Была цяжарнай чатыры разы. Выжыў толькі спадчыннік Уладзіслаў. Памерла праз ускладненні пасля няўдалага кесарава сячэння пры нараджэнні апошняга дзіця (не выжыў). Пахавана ў кракаўскім Вавельскім саборы. Паводле надпісу на саркафагу, дата нараджэння Ганны — 1567 год, значыць, яна нарадзілася за 4 гады да шлюбу бацькоў. Пасля смерці Ганны Жыгімонт III ажаніўся з яе сястрой, Канстанцыяй Аўстрыйскай.

Дзеці У шлюбе з Жыгімонтам Вазам Ганна нарадзіла пецярых дзяцей, з якіх толькі адзін дажыў паўналецця: Ганна-Марыя (1593—1600) Кацярына (1594) Уладзіслаў IV Ваза (1595—1648), кароль польскі, цар маскоўскі. Жанаты першым шлюбам (1637) з эрцгерцагіняй Цэцыліяй Рэнатай Габсбург (1611—1644), другім шлюбам (1645) з прынцэсай Луізай Марыяй Ганзага. Кацярына (1596—1597) Крыштоф (1598)

Галерэя

Крыніцы

Літаратура Wilhelm Binder: Allgemeine Realencyclopädie oder Conversationslexicon für das katholische Deutschland, Band 12, S. 965 Constantin von Wurzbach: Habsburg, Anna von Oesterreich (Königin von Polen). Nr. 27. В: Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich. Band 6. Verlag L. C. Zamarski, Wien 1856—1891, S. 151

Спасылкі

Катэгорыя:Габсбургі Катэгорыя:Ваза (дынастыя) Катэгорыя:Княгіні і каралевы польскія Катэгорыя:Мужы і жонкі манархаў Швецыі Катэгорыя:Вялікія княгіні літоўскія Катэгорыя:Памерлі пры родах Катэгорыя:Эрцгерцагіні Аўстрыйскія