Ро́пна — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Заходняя Дзвіна, за 6 км у напрамку на паўночны захад ад Полацка, каля вёскі Калектыўная, за 0,4 км на ўсход ад вёскі Ропна.
Плошча паверхні Ропна 0,37 (0,15) км². Даўжыня 0,98 (0,88) км, найбольшая шырыня 0,56 (0,25) км. Даўжыня берагавой лініі 2,15 (2,05) км. Найбольшая глыбіня 3,4 м, сярэдняя — 1,9 м. Аб’ём вады ў возеры 0,7 млн м³. Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны стромкія, вышынёй 5 м. Берагавая лінія слабазвілістая. У возера ўпадае ручай і выцякае ручай у Заходнюю Дзвіну.
Літаратура
Ліст карты N-35-22. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год.
Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна Катэгорыя:Басейн Заходняй Дзвіны