Камаро́ўка (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тамашоўскага сельсавета. Размешчана за 66 км на поўдзень ад Брэста, на захадзе — р. Заходні Буг і дзяржаўная граніца з Польшчай. Аўтадарогай звязана з Брэстам.

Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI стагоддзя як сяло ў Берасцейскім павеце Троцкага, з 1566 года — Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Маёмасць праваслаўнай царквы. У 1580 годзе ўласнасць М. Казярадскага. У 1593 годзе пасля смерці сына брацлаўскага ваяводы Рамана Раманавіча Сангушкі вёска ў складзе маёнтка Ўладава ў Берасцейскім ваяводстве ВКЛ перайшло па спадчыне ягоным сёстрам Хадоры, жонцы троцкага кашталяна Аляксандра Пронскага, і Аляксандры, жонцы падляшскага ваяводы Януша ЗаслаўскагаНГАБ у Мінску, ф. КСК, воп. 1, спр. 1.

У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні, уваходзіла ў склад маёнтка Прыбарава. У 1861 годзе ў Прыбараўскай воласці. Належала графу Замойскаму. У ліпені 1862 года ў вёсцы адбыліся сялянскія хваляванні. Сяляне адмовіліся выконваць згонную павіннасць і плаціць чынш грашыма або хлебам. У 1890 годзе ў вёсцы зямля належала сельскагаспадарчай абшчыне, якая мела 149 дзес. зямлі. Працавала царкоўна-прыходская школа, у якой вучыўся 31 хлопчык.

У 1905 годзе ў Прыбараўскай воласці. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Прыбараўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Камароўскага сельсавета ў Дамачаўскім раёне. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 40 вяскоўцаў.

У 1954 годзе Камароўскі сельсавет перайменаваны ў Тамашоўскі, у 1956 годзе аднесены да Брэсцкага раёна.

Інфраструктура У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Камароўка» (цэнтр — аг. Тамашоўка). Ёсць клуб і бібліятэка.

Насельніцтва 50 двароў (1861) 140 двароў, 854 жыхары (1876) 116 двароў, 656 жыхароў (1897) 690 жыхароў (1905) 52 двары, 310 жыхароў (1921) 130 двароў, 540 жыхароў (1940) 819 жыхароў (1959) 780 жыхароў (1970) 213 гаспадарак, 463 жыхары (1997) 195 гаспадарак, 427 жыхароў (2005)

Славутасці Магіла ахвяр фашызму (1942) —

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Пётр Ільіч Клімук, лётчык-касманаўт, генерал-маёр авіацыі, двойчы Герой Савецкага Саюза

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Тамашоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна