Плетаро́ва — хутар у складзе Відзаўскага сельсавета Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.

Да 2004 года ўваходзіў у склад Казянскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .

Гісторыя Плетароўская фабрыка запалкавай саломкі. Дзейнічала ў 1908—1910 гг. Мела паравую машыну. У 1910 г. працавала 100 рабочых, выраблена 11 тыс. скрынак саломкі на 60 тыс. руб.

Плетароўская кардонная фабрыка. Дзейнічала ў 1889—1914 гг. Выпускала кардон (белы і жоўты). У 1902 г. былі 3, у 1913 г. — 2 паравыя катлы, працавала 170 рабочых, выраблена прадукцыі на 80 тыс. руб.

Плетароўскі лесапільна-гонтавы завод. Дзейнічаў у 1898—1910 гг. Выпускаў гонт, клёпкі, дошкі, шпалы. Меў паравую машыну, паравы рухавік. У 1900 г. працавала 60 чалавек.

У 1915 годзе дзейнасць фабрык у Плетарове была прыпынена з-за набліжэння фронту. У 1917 годзе, падчас Кастрычніцкай рэвалюцыі, узбунтаваныя расійскія салдаты разам з часткай мясцовых жыхароў разрабавалі фабрыкі, прывёўшы іх у стан, пры якім вытворчасць стала немагчымай.

У 1922 годзе пачалася адбудова кардоннай фабрыкі і тартака, якая працягвалася да 1927 года. Вытворчасць кардону складала ў 1925 годзе — 778,3 тоны, у 1926 годзе — 872,1 тоны, у 1927 годзе — 880,3 тоны, у 1928 годзе — 581,6 тоны.

Пры фабрыцы існаваў пасёлак для рабочых і адміністрацыі, які складаўся з 78 кватэр у 13 дамах. Таксама ў пасёлку паводле стану на 1929 год існавалі фельчарскі пункт, каталіцкая капліца, клуб з бібліятэкай, пачатковая 4-класная школа і крама. У частцы дамоў для рабочых было электрычнае асвятленне. На тэрыторыі фабрыкі і пасёлка былі пракладзеныя тратуары і зроблена электрычнае вулічнае асвятленне. У 1929 годзе насельніцтва Плетарова складала 321 чалавек, з якіх 174 працавалі на фабрыцы. Фабрыка была найбуйнейшым прамысловым прадпрыемствам у паўночна-ўсходняй частцы Віленскага ваяводстваDobrowolski, S. Zakłady przemysłowe «Platerów»//Słowo, № 205, 07.09.1929, s. 4..

Станам на 1938 год абсталяванне фабрыкі складалася з паравой машыны магутнасцю 250 конскіх сілаў, электраматораў магутнасцю 146 конскіх сілаў, дынама-машыны магутнасцю 20 конскіх сілаў, катла нізкага ціску аб’ёмам 178,5 кв. м. На фабрыцы працавалі 179 рабочых, за год было выраблена 670 тон кардонуЗападная Белоруссия (статистический справочник). Издание Госплана при СНК и УНХУ БССР. Минск, 1939. — с. 51..

Фабрыка і пасёлак былі знішчаныя падчас Другой сусветнай вайны.

Катэгорыя:Відзаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Браслаўскага раёна