Электраста́тыка (ад электра… + статыка) — раздзел фізікі, які вывучае ўласцівасці і ўзаемадзеянні нерухомыхадносна выбранай інерцыяльнай сістэмы адліку электрычных зарадаў.
Грунтуецца на законе Кулона, асноўная тэарэма — тэарэма Гауса. Узаемадзеянні паміж нерухомымі электрычна зараджанымі часціцамі (ці целамі) ажыццяўляюцца праз электрастатычнае поле.
Тыповыя задачы электрастатыкі — знаходжанне напружанасці электрычнага поля (ці электрычнага зрушэння), створанага сістэмай электрычных зарадаў, размеркавання зарадаў па паверхнях праваднікоў пры вядомых іх поўных зарадах ці патэнцыялах кожнага з іх, вылічэнне энергіі сістэмы праваднікоў па іх зарадах і патэнцыялах.
Законы электрастатыкі выкарыстоўваюць у электрычных апаратах, электронна-аптычных прыладах, паскаральніках зараджаных часціц і іншым.
Асноўныя паняцці і законы Асноўныя паняцці электрастатыкі: электрычны зарад электрычнае поле і яго напружанасць электрычны патэнцыял дыэлектрычная пранікальнасць электраёмістасць
Асноўныя законы электрастатыкі: закон захавання зараду закон Кулона тэарэма Гауса
Гл. таксама Электрастатычнае поле Электрычнае поле Электрадынаміка
Зноскі
Літаратура С. 90. Тамм М. Е. Основы теории электричества. 10 изд. М., 1989.