Даўгерутэ, Даўгерут (; ; XII ст. — , Вендэн) — князь літоўскі.

Імя Імя Даўгерут — з шэрагу старабалцкіх (старалітоўскіх) двухасноўных імёнаў. Такія імёны дайшлі з індаеўрапейскай эпохі і ўласцівыя іменнікам народаў індаеўрапейскага паходжанняT. Milewski. Indoeuropejskie imiona osobowe. Wrocław-Warszawa-Kraków, 1969. С. 11-13..

Першая аснова Daug- (як у імені Міндоўг) звязаная з літ. daug «шмат»Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 82-83.. Злучальнай галоснай з ёй злучана другая аснова Rut- як у старапрускіх імёнах O-rute, Da-rutte.

Біяграфія

Упершыню згаданы пад 1209 годам у «Хроніцы Лівоніі» Генрыха Латвійскага, паводле яго сведчанняў Даўгерутэ быў «адным з найбольш магутных літоўцаў» (potentioris de Lethonia), цесцем і саюзнікам герцыкскага князя Усевалада. У 1213 годзе Даўгерутэ ездзіў у Вялікі Ноўгарад, імаверна, каб заключыць саюз супраць немцаў у Лівоніі. На зваротным шляху схоплены і загінуў у зняволенніГенрих Латвийский. Хроника Ливонии. — Москва-Ленинград : АН СССР, 1938. — 608 с. С. 113, 149.. Вячаслаў Насевіч выказаў думку, што Даўгерутэ мог быць ананімным бацькам Міндоўга, якога Лівонская старэйшая рыфмаваная хроніка называе вялікім каралём (könig gros) літоўцаў.

Крыніцы

Літаратура Генрих Латвийский. Хроника Ливонии. — Москва-Ленинград : АН СССР, 1938. — 608 с.

Катэгорыя:Князі літоўскія