Мо́хавае — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нішча, за 20 км у напрамку на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Расоны, за 2 км на ўсход ад вёскі Чырвоны Бор, у межах ландшафтнага заказніка «Чырвоны Бор».
Плошча паверхні возера 0,33 км². Даўжыня 0,73 км, найбольшая шырыня 0,65 км, даўжыня берагавой лініі 2,13 км. Найбольшая глыбіня 2 м. Аб’ём вады 0,41 млн м³. Плошча вадазбору 5,6 км². Схілы катлавіны невыразныя, на ўсходзе вышынёй да 2 м, пясчаныя, пад лесам. Берагі сплавінныя, тарфяністыя, пад хмызняком. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Возера цалкам зарастае.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, лінь, карась і інш.
Літаратура
Спасылкі Возера Мохавае Чырвоны Бор, заказнік, Расонскі р-н
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна