Мора Масквы () — месяцавае мора, размешчанае ў паўночна-заходняй частцы нябачнага з Зямлі боку Месяца.

Характарыстыка

Мора Масквы — адно з двух мораў на адваротным боку Месяца, другое — Мора Мары. Яно ў асноўным размешчана ва ўнутраным кальцы вялікага Маскоўскага басейна ўдарнага паходжання. Гэты раён ляжыць амаль на кіламетр ніжэй сярэдняга ўзроўню паверхні Месяца. Мора Масквы размешчана на восем кіламетраў ніжэй краёў Маскоўскага басейна (гэта значыць яго знешняга кальца дыяметрам 640 км). Па распаўсюджанасці кратэраў рознага дыяметра Маскоўскі басейн падобны раёну Мора Нектару, з гэтага робіцца выснова, што ўдар, які ўтварыў басейн, адбыўся ў нектарскі перыяд. Ад удару паўстаў кратэр, які змяшчае Мора Масквы і адпаведны сярэдняму кольцы Маскоўскага басейна дыяметрам 430 км. Вулканічная дзейнасць, калі пралівалася лава, якая запоўніла Мора Масквы, адбывалася ў познеімбрыйскі перыяд. Тэктанічныя разломы прылеглага кратэра Камароў, магчыма, паказваюць, што прыкладна такія ж разломы існуюць пад базальтавымі лавамі Мора Масквы. Базальтавыя лавы Мора Масквы падобныя да марскога базальту бачнага з Зямлі боку Месяца.

17 ліпеня 1972 у раёне Мора Масквы ўпаў буйны метэарыт, гэтая падзея была зафіксавана на сейсмаграмах чатырох сейсмічных станцый, устаноўленых экспедыцыямі «Апалон-12», «Апалон-14», «Апалон-15» і «Апалон-16» на бачным з Зямлі боку Месяца. Папярочныя хвалі (S-хвалі) прысутнічалі толькі на бліжэйшай з іх да месца падзення («Апалон-15»), на іншых — адсутнічалі, што з'явілася ўказаннем на магчымую наяўнасць у Месяца ядра радыусам 600—800 км. Пазней дадаліся новыя дадзеныя, і ў нетрах Месяца сталі вылучаць дзве абалонкі — адносна халодную знешнюю (літасферу) да глыбіні каля 1000 км і часткова расплаўленую ўнутраную.

Па выніках місіі «Кагуя» было ўстаноўлена, што ў Мора Масквы таўшчыня кары найменшая для ўсяго Месяца — амаль 0 метраў пад пластом базальтавай лавы таўшчынёй 600 метраў.

Назва

Мора Масквы ўпершыню з'явілася на першай карце адваротнага боку Месяца, складзенай ЦНДІ геадэзіі, аэраздымкі і картаграфіі і Дзяржаўным астранамічным інстытутам ім. П. К. Штэрнберга ў студзені — красавіку 1960 па фатаграфіях, перададзеным АМС «Луна-3» 7 кастрычніка 1959 г.Ж. Ф. Родионова. Карты Луны . Назва на ёй была прыведзена на рускай мове - Море Москвы і ў лацінскай транслітарацыі — More MoskvyКарта обратной стороны Луны — Chart of the Reverse Side of the Moon (1960). 22 жніўня 1961 г. на аснове «Атласа адваротнага боку Месяца» Н. П. Барабашова, А. А. Міхайлава, Ю. Н. Ліпскага, назва ў лацінскім варыянце Mare Moscoviense было афіцыйна зацверджана Міжнародным астранамічным саюзам.

Спасылкі

Море Москвы — Gazetteer of Planetary Nomenclature