Чаплічы (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета. Знаходзіцца за 20 км на паўднёвы захад ад г. Ліда.
Назва Cярод радуньскага баярства ў Перапісе войска ВКЛ 1528 г. згадваецца «Чапля Юшъковичъ»Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск, 2003. С. 89..
Гісторыя Вопіс парафій Лідскага дэканата ў 1784 г. згадвае Чаплічы як уласнасць Барымоўскай у складзе Няцецкай парафіі.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. На пачатку ХХ ст. у Беліцкай воласці Лідскага павета, 309 жыхароў, 222 дзесяціны зямлі.
Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 года вёска Беліцкай гміны Лідскага павета, 50 жылых пабудоў, 306 жыхароў.
З 1939 года ў БССР. Да 26 чэрвеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Канюшанскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110)..
Насельніцтва 1921 год — 306 чал. (50 двароў) 1940 год — 389 чал. (81 двор) 1960 год — 406 чал. 1996 год — 180 чал. (89 двароў) 2004 год — 103 чал. (53 двары) 2009 год — 77 чал. 2012 год — 63 чал. (35 гаспадарак) 2015 год — 54 чал. (30 гаспадарак)
Гаспадарка Малочна-таварная ферма.
Крыніцы
Літаратура
Памяць: Ліда. Лідскі р-н: Гіст.-дак хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Рэдкал В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. ISBN 985-01-0522-4
Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна Катэгорыя:Тарноўскі сельсавет