Уладзімір Антонавіч Піліпо́віч (, вёска Слабада, Мазырскі раён, Гомельская вобласць — ) — беларускі вучоны ў галіне лазернай фізікі і аптычнай апрацоўкі інфармацыі, доктар фізіка-матэматычных навук (1972), прафесар (1977), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1980; член-карэспандэнт з 1977).

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1954 годзе. З 1957 года малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі АН БССР, з 1971 па 1973 год з’яўляўся загадчыкам Лабараторыі электронікі Акадэміі навук БССР, а ў 1973—1998 гадах — дырэктарам Інстытута электронікі НАН Беларусі. З 1998 года — ганаровы дырэктар Інстытута электронікі, адначасова ў 1983—1987 гадах — галоўны вучоны сакратар Акадэміі навук БССР. З 2008 года — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковая дзейнасць Вынікі яго даследаванняў і распрацовак адлюстраваны больш чым у 400 навуковых працах, у тым ліку ў 3 манаграфіях, 231 навуковых артыкулах і 165 аўтарскіх пасведчаннях і патэнтах на вынаходства. У галіне лазернай фізікі і аптычнай апрацоўкі інфармацыі В. А. Піліповічам створана прызнаная навуковая школа, сярод яго вучняў 3 дактары і 32 кандыдаты навук.

На працягу многіх гадоў ён з’яўляўся членам шэрагу навуковых і навукова-тэхнічных саветаў і секцый Акадэміі навук СССР, Дзяржкамітэта СССР па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы МПП СССР, ВАК СССР, камісій Прэзідыума Савета Міністраў БССР па пытаннях навукова-тэхнічнага прагрэсу і інш.

Узнагароды і прэміі Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978). Дзяржаўная прэмія СССР (1985) Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1996, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «З’явы анізатрапіі ў лазерах і прынцыпы палярызацыйнай лазернай спектраскапіі». Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1981). Медаль «За доблесную працу» (1985).

Літаратура

Спасылкі Уладзімір Антонавіч Піліповіч у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Профіль на сайце НАН Беларусі База патентов Беларуси Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента

Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Вынаходнікі СССР Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі Катэгорыя:Галоўныя вучоныя сакратары НАНБ