Васіль Васілевіч Вашкевіч (, Мінск — , Смаленск) — расійскі і беларускі рэвалюцыянер, партыйны дзеяч.

Біяграфія Нарадзіўся 1 мая 1892 года ў Мінску.

З 1911 года працаваў манцёрам на гарадской водаправодна-электрычнай станцыіТарасенкова, Т. И. Становление белорусской советской государственности в воспоминаниях участников событий (по материалам Государственного архива новейшей истории Смоленской области) / Т. И. Тарасенкова // Гістарычны лёс беларускай савецкай дзяржаўнасці: (да 100-годдзя абвяшчэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі): зборнік артыкулаў / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі; [рэдкалегія: А. А. Каваленя (старшыня) і інш.]. — Мінск: Беларуская навука, 2021. — 373, с.: табл. — С. 17. — ISBN 978-985-08-2784-5. Са спасылкай на: Дзяржаўны архіў найноўшай гісторыі Смаленскай вобласці. — Ф. 142. — Воп. 2. — Спр. 32. — Л. 2, 7—12..

Член КПСС з 1917 года. У гады Першай сусветнай вайны вёў бальшавіцкую агітацыю сярод салдат Мінскага гарнізона і прыфрантавой паласы. Выбіраўся ў Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэптатаў, па паручэнні якога арганізаваў прафсаюз рабочых электрастанцыі, конкі, пажарных, служачых гарадской управы. У кастрычніку 1917 года прымаў удзел у Першым з’ездзе армій Заходняга фронту. 22 студзеня 1918 года прыняў паручэнне ад Мінскага Савета аб роспуску Мінскай гарадской думы пры дапамозе чырвонаармейцаў. У лютым 1918 года — камендант абароны чыгуначнай станцыі Орша. З сакавіка да канца 1918 года — камісар гарадской гаспадаркі Смаленска, загадчык аддзела фінансаў Аблвыкамзаха. У 1919—1921 гадах — старшыня Смаленскага гарадскога Савета рабочых і чырвонаармейскіх дэпутатаў. 30—31 снежня 1918 года прымаў удзел у першым з’ездзе КП(б)Б у Смаленску, і 2—3 лютага 1919 года ў Першым Усебеларускім з’ездзе Саветаў у Мінску.

З 1922 года — на партыйнай рабоце. У 1945—1957 гадах — старшыня Маладзечанскай абласной калегіі адвакатаў, загадчык аддзела Маладзечанскага ГК КПБ.

Памёр 17 кастрычніка 1972 года ў Смаленску. Пахаваны ў Смаленску на Брацкіх могілках.

Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы БССР Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы СССР