Раймандс Паўлс (; ) — латышскі кампазітар, піяніст, дырыжор, дзяржаўны дзеяч. Народны артыст Латвіі (1976). Народны артыст СССР (1985). Ганаровы член Латвійскай АН.
Біяграфія Скончыў Латвійскую кансерваторыю па класе фартэпіяна (1958; кампазіцыі вучыўся ў Я. Іванова, 1962—65), у 1979—83 выкладаў у гэтай кансерваторыі. Лаўрэат 1-га Усесаюзнага конкурсу маладых кампазітараў (1961). 3 1964 мастацкі кіраўнік Рыжскага эстраднага аркесгра, з 1972 вакальна-інсгрументальных ансамбляў «Мода», «Рэмікс», дзіцячага «Зязюлька». 3 1982 галоўны рэдактар музычных перадач і кіраўнік джаз-аркестра Латвійскага радыё, старшыня Дзяржаўнага камітэта Латвіі па культуры. 3 1988 міністр культуры Латвіі, з 1993 саветнік прэзідэнта Латвіі па пытаннях культуры і мастацтва. У 1998—2000 старшыня Новай партыі. Балаціраваўся на пасаду прэзідэнта ў 1999 годзе.
Аўтар 6 мюзіклаў, у т.л. «Сястра Кэры», «Шэрлак Холмс» (паст. абодва 1979), «Лясны лебедзь» (1995), зінгашпіля «Вялікая ўдача» (паст. 1977), 4 балетаў, у т.л. «Кубінскія мелодыі» (паст. 1963), балетных мініяцюр, эстраднай музыкі і папулярных песень (больш як 350), джазавых кампазіцый, адметных пераўтварэннем інтанацый латышскага фальклору, музыкі для тэатра і кіно, апрацовак народных песень і інш. Асаблівую вядомасць кампазітару прынеслі песні «Лісце жоўтае», «Мільён пунсовых руж», «Без мяне» і інш.zviazda.by Прэзідэнт акцыянернага таварыства «Музычны цэнтр «Вернісаж».
Прэміі і ўзнагароды Дзяржаўная прэмія Латвіі (1977).
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Латвіі Катэгорыя:Выпускнікі Латвійскай музычнай акадэміі імя Язэпса Віталса Катэгорыя:Міністры культуры Латвіі Катэгорыя:Народныя дэпутаты СССР ад акруг Латвіі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР Катэгорыя:Дэпутаты Сёмага Сейма Латвіі Катэгорыя:Дэпутаты Восьмага Сейма Латвіі Катэгорыя:Дэпутаты Дзявятага Сейма Латвіі Катэгорыя:Члены Народнай партыі (Латвія) Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Юрмалы Катэгорыя:Кінакампазітары Латвіі Катэгорыя:Члены Саюза кампазітараў СССР Катэгорыя:Міністры Латвійскай ССР Катэгорыя:Кампазітары-песеннікі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты СССР Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Латвіі Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Латвійскай ССР Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Латвійскай ССР Катэгорыя:Народныя артысты Латвійскай ССР Катэгорыя:Кампазітары Латвіі Катэгорыя:Народныя артысты СССР