Еўрыпіл () — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.656, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.1. С.566. Сын Тэлефа і Астыёхі (сястры Прыяма) Квінт Смірнскі. Пасля Гамера VI 150 .

Пасля гібелі Парыса прыбыў на дапамогу траянцам з войскам місійцаў. Здзейсніў шэраг подзвігаў, але забіты Неапталемам Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка Э V 12 . Паводле «Малой Іліяды», забіў Махаона Паўсаній. Апісанне Элады III 26, 9 . Забіў Пенелея Паўсаній. Апісанне Элады IX 5, 15 . Паводле Гігіна, забіў Нірэя і Махаона Гігін. Міфы 113 . Паводле Квінта Смірнскага, забівае Нірэя, Махаона, Пенелея, яшчэ 8 меней вядомых асоб. Забіты Неапталемам Гамер. Адысея XI 519; Квінт Смірнскі. Пасля Гамера VIII 175—226 .

У Гамера ў сувязі з Еўрыпілам згаданы «кетэйцы» і «жаночыя дары», але пра што гаворка, Страбон не разумее Страбон. Геаграфія XIII 1, 69 (стар.615) . Формула «жаночыя дары» сустракаецца ў Гамера ў апавяданні пра Эрыфіла, прычым імёны падобныяГиндин Л. А., Цымбурский В. Л. Гомер и история Восточного Средиземноморья. М., 1996. С.278 . Кетэйцаў сучасныя вучоныя атаясамляюць з хетамі.

Дзеючая асоба трагедыі Сафокла «Эўрыпіл» (фр.210-222 Рат), трагедыі Гамера Візантыйскага «Эўрыпілія».

Катэгорыя:Героі старажытнагрэчаскіх міфаў Катэгорыя:Удзельнікі Траянскай вайны Катэгорыя:Малая Азія ў старажытнагрэчаскай міфалогіі