Пентэсілея (Пенфесілея, ) — у старажытнагрэчаскай міфалогііМифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.300, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.3. С.44 дачка Арэса і АтрэрыАрктын. Эфіяпіда, фр.1 Бернабэ; Гігін. Міфы 112, царыца Нон. Дзеянні Дыяніса XXXV 27 амазонак Гігін. Міфы 163.
Неўзабаве пасля смерці Гектара яна явілася на дапамогу Прыяму, пасля таго як выпадкова забіла Іпаліту, і была ачышчана Прыямам. У баі яна забіла шмат каго, у тым ліку Махаона, але была забіта АхіламПсеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка Э V 1-2. Паводле апісання Квінта Смірнскага, у баі яна забіла 7 грэкаў, у тым ліку Падарка Квінт Смірнскі. Пасля Гамера I 301—305, 317—326. Забіта Ахілам, траянцы хаваюць яе Арктын. Эфіяпіда, сінопсіс; Квінт Смірнскі. Пасля Гамера I 831—857.
За здзекаванне над памерлай Тэрсіт паплаціўся смерцю ад рукі Ахіла, які аплакваў заўчасную смерць адважнай прыгажуні, закахаўшыся ў яе пасля смерці Праперцый. Элегіі III 11, 13-16. Пазнейшыя паданні развілі матыў эратычных адносін Ахіла і Пенфесілеі; ад шлюбу іх, паводле падання, нарадзіўся сын Каістр. Подзвігі Пенфесілеі пад Трояй былі апеты Арктынам у эпічнай паэме «Эфіяпіда».
Пенфесілея была намалявана ў Аідзе на карціне Палігната ў Дэльфах: Парыс пляскае ў ладкі і кліча яе, а яна глядзіць на яго пагардліва Паўсаній. Апісанне Элады X 31, 8.
Вобраз Пентэсілеі быў выкарыстаны пісьменнікам Генрыхам фон Клейстам у аднайменнай драме «Пентэсілея». Па яго кнізе былі напісаны музычныя творы, такія як сімфанічная паэма «Пентэсілея» Хуга Вольфа і аднайменная опера Отмара Шока.
У гонар Пентэсілеі названы астэроід (271) Пентэсілея, адкрыты ў 1887 годзе.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Гераіні старажытнагрэчаскіх міфаў Катэгорыя:Амазонкі Катэгорыя:Удзельнікі Траянскай вайны Катэгорыя:Малая Азія ў старажытнагрэчаскай міфалогіі Катэгорыя:Персанажы «Боскай камедыі»