Келесірыя (ці ; , ) — гістарычная вобласць на поўдні Сірыі, размешчаная ў даліне Бекаа паміж хрыбтамі Ліван і Антыліван. Арашаецца рэкамі Эль-Азі (старажытны Аронт) і Эль-Літані (Леонт).

З часоў войн дыядохаў назва Келесірыя было распаўсюджана на Палесціну і Фінікію, якія доўгі час з'яўляліся прадметам спрэчак паміж Пталамеямі і Селеўкідамі. Пры рымскім імператары Септыміі Северы ў 194 годзе Келесірыя стала асобнай правінцыяй, якая размяшчалася ў паўночнай частцы былой правінцыі Сірыя.

Літаратура Othmar Keel, Max Küchler, Christoph Uehlinger: Orte und Landschaften der Bibel. Ein Handbuch und Studien-Reiseführer zum Heiligen Land. Band 1: Geographisch-geschichtliche Landeskunde, Vandenhoeck & Ruprecht. Göttingen 1984. ISBN 3-525-50166-8. «Syrien» und «Koilesyrien». S. 237.

Катэгорыя:Сірыя Катэгорыя:Правінцыі Рымскай імперыі