«Сыны свабоды» () — арганізацыя амерыканскіх каланістаў, якая змагалася за свабоду самавызначэння амерыканскіх калоній Вялікабрытаніі. Заснавана ў 1765 годзе Самюэлем Адамсам. Пераважна складалася з прадстаўнікоў сярэдняга класа: купцы, ваенныя, інтэлігенцыя, юрысты. «Сыны свабоды» былі адным з аб'яднанняў амерыканскіх каланістаў, незадаволенных падатковай палітыкай метраполіі і іншымі непапулярнымі мерамі ўрада Вялікабрытаніі. Фактычна гэта палітычнае аб'яднанне стала школай падрыхтоўкі палітычных кадраў для будучай дзяржавы ЗША: удзельнік арганізацыі Джон Адамс стаў адным з прэзідэнтаў Злучаных Штатаў, а Джон Хэнкок 3-м прэзідэнтам 1-га Кантынентальнага кангрэса, губернатарам штата Масачусэтс і першым падпісантам Дэкларацыі незалежнасці Злучаных штатаў.
Найбольш вядомыя акцыі «Сыноў свабоды»
Інфармацыйная вайна з брытанскай ваеннай і грамадзянскай адміністрацыяй пасля бостанскай бойні 1770 г. Сутнасць вайны была ў стварэнні іміджа акупантаў брытанскім вайскоўцам у Бостане і вобраза нявіннай ахвяры забітым бостанцам. Дзеля гэтага друкаваліся спецыяльныя памфлеты і газетныя артыкулы. Адзін з такіх памфлетаў быў распаўсюджаны ў Лондане яшчэ да таго, як туды прыйслалі афіцыйную справаздачу брытанскай адміністрацыі ў Бостане, што спарадзіла бурныя спрэчкі ў грамадствеБостонская бойня // CABAL's Core Память забытых войн и бунтов. Інфармацыйная вайна супраць брытанскага чайнага падатка ў 1770-1773 гг. «Бостанскае чаяпіцце»
Цікавыя факты, звязанныя з дзейнасцю арганізацыі і яе членаў
Байкот брытанскага чаю ўключаў у сябе элементы тэхналогіі «чорнага піара»: ставіліся медыцынскія абвінавачванні, што чай шкодзіць здароўю, рабіліся заяўленні, што чай з метраполіі трамбуецца ў скрыні бруднымі нагамі кітайскіх рабочых, што там могуць быць блохі, а кантрабандны чай чысты ва ўсіх адносінахВыкрыццё міфаў пра Бостанскае чаяпіцце Аўтар Рэй Рафаэл, Бел пераклад А. Берастоўскага // Историческая правда. Джон Адамс быў адвакатам 9 вайскоўцаў, якія стралялі ў натоўп падчас бостанскай бойкі. Пры гэтым ён назваў натоўп, які атакаваў вайскоўцаў збродам неграў, мулатаў, ірландскіх каталіцкіх свінняў і чужынскай матросні. Паміж 1770 і 1773 гг. «Сыны свабоды» была адзінай арганізацыяй, якая паслядоўна змагалася за ідэі аўтаноміі калоній і «ніякага падаткаабкладання без прадстаўніцтва» (no taxation without representation)An Outline of American History. Published by US Information Agency, p.66.
Гл. таксама
Бостанская бойня Бостанскае чаяпіцце Невыносныя законы Вайна за незалежнасць ЗША
Катэгорыя:Гісторыя ЗША