Бра́тні саю́з літо́ўскай мо́ладзі () ― тайная моладзевая арганізацыя, якая існавала ў Беларусі і Літве ў 1846—1849 гадах.

Гісторыя заснавання Назва саюза супадае са радком з польскага куплета Інтэрнацыяналу, які да таго часу яшчэ не быў напісаны:

Bój to jest nasz ostatni, Krwawy skończy się trud, Gdy Związek nasz bratni Ogarnie ludzki ród!

Саюз заснаваны ў Вільні мясцовымі збяднелымі шляхціцамі-католікамі Францішкам і Аляксандрам ДалеўскіміPrzemyslaw Matusik. Lithuanian Youth Fraternity. Спачатку ў яго ўваходзілі А. Янкоўскі, , В. Клечкоўскі, Э. Ёдка, К. Дабкевіч. Саюз аб’ядноўваў студэнцкую польскамоўную каталіцкую моладзь. У 1848 годзе да яго далучыліся разначынцы, рамеснікі, дробная шляхтаStanisław Kościałkowski, Aleksander Dalewski, Franciszek Dalewski w: Polski Słownik Biograficzny, t. IV. — Krakow, 1938..

Мэты і праграма Саюза

У праграме былі вылучаны патрабаванні незалежнасці «Польшчы» (гэта значыць былых зямель федэрацыйнай польска-літоўскай Рэчы Паспалітай) і абвяшчэнне яе рэспублікай, ліквідацыі ўсіх саслоўных прывілеяў, вызваленне сялян і надзяленне іх зямлёй. Сябры саюза вялі агітацыю ў Вільні, Наваградку, Лідзе, Слоніме і іншых гарадахСуднік С., Сліўкін В. Лідчына ў паўстаньні 1863 года // Лідскі Летапісец. — 2002. — № 4.. Яны спрабавалі прыцягнуць на свой бок нават салдат Бабруйскай крэпасці і Мінскага гарнізона. На 5 красавіка 1849 года было прызначана паўстанне. Змоўшчыкі разлічвалі на хуткі пачатак руска-прускай вайныLithuanian Youth Fraternity.

Разгром Саюза літоўскай моладзі 27 сакавіка 1849 года пачаліся арышты, да следства было прыцягнута каля 200 чалавек (17 % з іх былі рамеснікамі, 25 % ― навучэнцы, астатнія ― з дробнай шляхты). Кіраўнікі і найбольш актыўныя члены прысуджаныя да смяротнага пакарання, замененага катаржнымі работамі ад 10 да 15 гадоў. Многія сябры Саюза пасля ўдзельнічалі ў Студзеньскім паўстанні (1863—1864).

Крыніцы

Літаратура

Смалянчук А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 — люты 1917 г. / А. Ф. Смалянчук. — СПб. : Неўскі прасцяг, 2004. — 406 с. Неупокоев В. Крестьянские волнения в помещичьей деревне Литвы накануне объявления рескрипта от 20 ноября 1857 года // Уч. Записки Вильнюсского ун-та, Сер. Обществ. наук, т. 1, Вильнюс, 1954. Драницын С. Польское восстание 1863 года и его классовая сущность . — Л.: Гос. соц.-экономич. изд-во, 1937. Kosman M. Dalewski i Oskierka bojownicy o sprawę narodową // Ciechanowicz J., Kosman B., Kosman M. Na wileńskiej Rossie. — Poznań, 1990. Aleksandravičius E., Kulakauskas A. Pod władzą carów. Litwa w XIX wieku. — Kraków, 2003.

Катэгорыя:Тайныя таварыствы Катэгорыя:Палітычныя змовы Катэгорыя:Палітычныя арганізацыі беларускай гісторыі Катэгорыя:Маладзёжныя арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Арганізацыі Вільні Катэгорыя:Паўстанні