thumb|Факсіміле «Песні немцаў», рукапіс Гофмана фон Фалерслебена

«Песня немцаў» (), званая таксама песня Германіі () ці, радзей, гофманска-гайднаўская песня () — песня, напісаная Гофманам фон Фалерслебенам на музыку Іозефа Гайдна. Створаная 26 жніўня 1841 года на востраве Гельгаланд, які належаў тады Вялікабрытаніі, песня ўпершыню была публічна выканана 5 кастрычніка таго ж года на Jungfernstieg у Гамбургу. Песня была напісана на мелодыю «Імператарскай песні» (), створаную Гайднам у 1797 годзе для дзяржаўнага гімна Аўстрыйскай імперыі «Божа, беражы імператара Франца…».

11 жніўня 1922 года на паседжанні Нацыянальнага сходу Германіі, дзе была прынята Веймарская канстытуцыя, першы рэйхспрэзідэнт Германіі Фрыдрых Эберт абвясціў «Песню немцаў» дзяржаўным гімнам рэспублікі. У часы Трэцяга рэйха выконвалася толькі першая страфа песні, пасля чаго ішоў гімн НСДАП песня Хорста Веселя. Пасля 1945 года выкананне «Песні немцаў» было забаронена, а ў нямецкім грамадстве ішла інтэнсіўная дыскусія пра новы дзяржаўны гімн. У 1952 годзе было вырашана, што гімнам ізноў стане гофманска-гайднаўская песня, аднак выконвацца будзе толькі яе трэцяя страфа. Пасля аб'яднання Германіі гімнам ФРГ афіцыйна стала трэцяя страфа «Песні немцаў».

Літаратура

Спасылкі

Федэральнае міністэрства ўнутраных спраў друку ФРГ: Дзяржаўны гімн Гімн Германіі: вакальная версія (MP3; 3,5 МБ)

Катэгорыя:Песні паводле алфавіта Катэгорыя:Песні на нямецкай мове Катэгорыя:Патрыятычныя песні Германіі Катэгорыя:Песні 1841 года Германія Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы Германіі Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы Трэцяга рэйха