Бобр — рака ў Талачынскім, Крупскім і Барысаўскім раёнах Беларусі, левы прыток Бярэзіны (басейн Дняпра). Даўжыня 124 км. Вадазбор 2190 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 14,9 м³/с. Агульнае падзенне 69,4 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,56 ‰.
Назва Яшчэ ў 1897 г. наконт назвы бярэзінскага прытоку рэчкі Бобр філолаг-славіст А. Качубінскі пісаў:"Выглядае так, што ў славянстве гэтага імені наўрад ці можна сумнявацца. Але мы думаем, што і тут мы маем справу з літоўскай мовай: у аснове імя ляжыць літоўскае слова, якое блізкае па форме да славянскага і тоеснае па значэнні. У літоўскім bėbrus, babras - наша "бобр"; у латышскім bebra. Без вялікай цяжкасці літоўскае імя пазней магло атрымаць рускую афарбоўку".А. А. Кочубинскій. Территория доисторической Литвы // Журналъ Министерства народнаго просвѣщенія. CCCIX. 1897. Январь. С.-Петербургъ, 1897. С. 87.Паводле географа В. Жучкевіча, назва ракі Бобр відавочна звязаная з назвай жывёлы бабёрВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 29..
На думку У. Тапарова, у назве ракі Бабруя (> Бабруйка) фармант -уя мяркуе зыходную аснову на -u (літ. bebrus), параўн. літ. BebrujtsВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 165, 177..
Гідронімы Babrūngas, Babrūnė, Babrinis, Babrūtė А. Вананас тлумачыць ад bãbras — тое ж, што і літ. bebras «бабёр»A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 55..
Паводле Ю. Покарнага, ад індаеўрапейскага кораня *bhe-bhros «карычневы; бабёр» паходзяць ст.-інд. babhrú-h «чырвона-карычневы», авест. bawra- «бабёр», ст.-верх.-ням. bibar, літ. bė̃bras, bãbras, bė̃brus, слав. *bebrъ у польскай рачной назве Biebrza, рус. bobr і інш.J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 136..
На думку У. Тапарова, верхнедняпроўская Бебря, судзячы па вакалізму -е-, з балц., параўн. ст.-пруск. BebraВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 176.. Паводле А. Ванагаса, літоўская Bebrė ад літ. bė̃brasA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 60..
Гідраграфія Пачынаецца на Аршанскім узвышшы каля в. Рафалова (Талачынскі раён), цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Па берагах паселішчы баброў, у пойме меліярацыйныя каналы. Даліна трапецападобная, шырыня 1—2 км. Пойма няроўная, месцамі забалочаная, шырыня 300—500 м. Рэчышча звілістае, свабодна меандруе, шырыня ракі ў межань 6—25 м, у вусці каля 40 м. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя.
Прытокі Справа: Нача, Стражніца; Злева: Можа, Еленка, Пліса, Асака.
На рацэ Гарады: Крупкі; Гарадскія пасёлкі: Бобр.
Літаратура
Катэгорыя:Прытокі Бярэзіны Катэгорыя:Рэкі Талачынскага раёна Катэгорыя:Рэкі Крупскага раёна Катэгорыя:Рэкі Барысаўскага раёна