Карыес () — хвароба зубоў з разбурэннем цвёрдых тканак зуба і ўтварэннем у ім поласцей.
Паводле дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, на яго хварэюць 93 адсоткі насельніцтва Зямлі. Большасць дактароў схіляюцца да думкі, што асноўнай прычынай развіцця карыесу з’яўляецца зубны налёт (зубны камень), у ім назапашваюцца мікробы, якія сілкуюцца цукрам і прадукуюць кіслату, якая разбурае эмаль зубаСамая распаўсюджаная хвароба на Зямлі.
Гэта складаны паталагічны працэс, які развіваецца і цячэ марудна, ён узнікае ў выніку дзеяння неспрыяльных вонкавых/унутраных і агульных/мясцовых фактараў, характарызуецца ў пачатковай стадыі свайго развіцця кропкавай дэмінералізацыяй неарганічнай часткі эмалі, разбурэннем яе арганічнага матрыкса, што сканчаецца, як правіла, дэструкцыяй цвёрдых тканак зуба з утварэннем поласці/дэфекту ў эмалі, дэнціне, а пры адсутнасці лячэння выклікае ўзнікненне запаленчых ускладненняў з боку пульпы і перыядонту.
Літаратура Арцюшкевіч А. С. Карыес зубоў //
Катэгорыя:Захворванні зубоў