Смо́лін (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тэльмінскага сельсавета. Размешчаны за 14 км на ўсход ад Брэста, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства саўгаса «Брэсцкі» (цэнтр — в. Тэльмы 1).
Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVI стагоддзя як сяло Смоліна ў Берасцейскім старостве Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Пад 1564 годам пазначана ў метрыцы караля Жыгімонта II Аўгуста.
У XIX стагоддзі вёска — цэнтр аднайменнага маёнтка ў Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні. Паводле рэвізіі 1858 года ўласнасць пані Стражамінскай. У 1870 годзе адносілася да Буяцкай сельскай грамады.
У 1905 годзе вёска ў Збіражскай воласці Кобрынскага павета. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Збіражскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР.
Насельніцтва 61 сялянская душа (1858) 150 жыхароў (1905) 124 жыхары (1959) 81 жыхар (1970) 8 гаспадарак, 10 жыхароў (2005)
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Тэльмінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна