Ганс Герман Кок ці Кох (; ) — нямецкі ваенны злачынец. Актыўны ўдзельнік карных акцый на тэрыторыі Беларусі.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1914 годзе.

Член НСДАП з 1933 года. Обер-лейтэнант СС і камісар гестапа.

З першых дзён нападу на СССР быў начальнікам асобай каманды гестапа, якая знішчала яўрэйскае насельніцтва і савецкі актыў. Быў начальнікам паліцыі бяспекі ў Арле, Оршы, Барысаве і Слоніме, камендантам лагера «Арэхі»«Даже те, кто оказался на скамье подсудимых, были поражены жестокостью». 80 лет Минскому Нюрнбергу: 30 января 1946-го на ипподроме публично казнили 14 военных преступников. За час знаходжання ў асобай камандзе знішчыў прыблізна 30 тысяч чалавек; загадваў забіваць усіх, хто меў камуністычны светапогляд, у тым ліку жанчын і дзяцей.

На Мінскім працэсе 1946 года не раскаяўся. 28 студзеня на судзе заявіў, што: «Усе тыя злачынствы, якія я здзейсніў у Расіі, я здзейсніў не толькі праз паслухмянае выкананне тых загадаў, якія давалі мае начальнікі, але таксама з прызнання і выканання расавай тэорыі. Забіваў і знішчаў таксама па ўласнай ініцыятыве. … Шмат крыві на маіх руках. …У дадзены момант чакаю смяротнага прысуду». 29 студзеня 1946 года ваенным трыбуналам быў прыгавораны да вышэйшай меры пакарання праз павешанне. Калі даведаўся пра пакаранне, рыдаў, разглядаючы фатаграфію сваёй жонкі і дачкі.

Павешаны 30 студзеня 1946 года на Мінскім іпадроме.

Крыніцы

Спасылкі Виктор ЧИКИН. ВИСЕЛИЦЫ НА ИППОДРОМЕ

Катэгорыя:Нацысцкія злачынцы Катэгорыя:Павешаныя