Малы́я Ко́січы (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тэльмінскага сельсавета. Размешчаны за 9 км на ўсход ад Брэста, за 2 км ад аўтадарогі Брэст — Мінск, на поўдні і ўсходзе — меліярацыйныя каналы.
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства саўгаса «Брэсцкі» (цэнтр — в. Тэльмы 1).
Гісторыя У XX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы ў ліпені 1944 года поўнасцю спалілі вёску (пасля вайны адноўлена).
Насельніцтва 8 двароў, 51 жыхар (1921) 15 двароў, 52 жыхары (1940) 79 жыхароў (1959) 55 гаспадарак, 166 жыхароў (2005)
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Тэльмінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі