Бары́с Міро́навіч Шапі́ра (, , Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць — ) — беларускі вучоны-эканаміст-аграрнік. Доктар эканамічных навук, прафесар. Акадэмік Міжнароднай акадэміі інфармацыёных працэсаў i тэхналогій. Заслужаны працаўнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (1995). Бацька С. Шапіры.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1930 годзе ў вёсцы Журавічы Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці.
У 1953 скончыў гістарычны факультэт Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута.
Восем гадоў працаваў у сярэдняй школе, з іх шэсць — дырэктарам.
1961 — 1973 — старшыня калгаса імя Суворава Любанскага раёна.
1973 — 1991 — загадчык сектара арганізацыі працы ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце аграрнай эканомікі.
1991 — 2004 — загадчык аддзела арганізацыйных структур АПК, загадчык сектара адаптацыі калгасаў і саўгасаў да рынкавай інфраструктуры гэтага інстытута.
У 1970 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Інтэнсіфікацыя малочнай жывёлагадоўлі» ў 1990 — доктарскую — «Арганізацыя працы ў сельскай гаспадарцы (тэорыя, метадалогія, практыка)».
З 1991 — прафесар. У 1996 г. абраны сапраўдным членам Міжнароднай акадэміі навук інфармацыі, інфармацыйных працэсаў і тэхналогій (МАНІПТ), якая з'яўляецца арганізацыяй, асацыяванай з Дэпартаментом грамадскай інфармацыі ААН.
Заслужаны працаўнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, дэпутат Вярхоўнага Савета 8-га склікання.
Навуковыя працы па праблемах сельска-гаспадарчай вытворчасці, рэфармавання АПК Беларусі.
Узнагароды Ордэн Леніна; Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга; медалямі; Ганаровая Грамата Вярхоўнага Савета Беларусі.
Бібліяграфія Организация труда на фермах и комплексах. Мн.: Ураджай, 1979. - 280 с. Резервы эффективного использования техники. Мн.: Ураджай, 1980. - 112 с. Машинная технология картофельного поля. Мн.: Ураджай, 1981.-200 с. Организация труда в условиях индустриализации сельскохозяйственного производства. Мн.: Ураджай, 1982. - 191 с. Коллективный подряд в агропромышлен¬ном комплексе. Мн.: Ураджай, 1985. - 198 с. Производство свинины на промышленной основе. Мн.: Ураджай, 1987. - 161 с. Коллективный подряд и арендные отношения в сельском хозяйстве. Мн.: Ураджай, 1989. - 215с. Организационно-экономический механизм реформирования сельскохозяйственных предприятий в структуры рыночного типа. // Экономические вопросы развития сельского хозяйства в Республике Беларусь. Мн.: БелНИИЭП АПК, 1993. - 10 с. Рекомендации по реформированию колхозов и совхозов в хозяйственные структуры рыночно¬го типа. Мн.: БелНИИЭИ АПК, 1995. - 57 с. Экономический механизм формирования коллективно-долевой собственности. // Достижения науки и передовой практики для внедрения в промышленное производство Республики Беларусь. Мн.: БелНИИЭИ АПК. 1995. - 6 с. Агропромышленный комплекс в условиях перехода к рынку. Мн.: Армита - маркетинг менеджмент, 1997.- 288 с. Модели организационно-экономического устройства крупных товарных хозяйств. // Научные основы перспективного развития агропромышленного комплекса Республики Беларусь. Мн.: БелНИИЭИ АПК, 1998. - 7 с. Основные направления реформирования сельскохозяйственных предприятий. // Весці Акад. аг-рар. навук Рэсп. Беларусь. 1999. - № 4. Реформирование сельскохозяйственный предприятий: что показал анкетный опрос. // Агроэкономика. 1999. - №11.
Літаратура — С. 373. Аграрно-экономическая мысль Беларуси начала XXI века: персональный состав, направления исследований и научные результаты: сборник / Центр аграрной экономики Института экономики НАН Беларуси. Минск: Центр аграрной экономики Института экономики НАН Беларуси, 2006. 201 с. – С. 34-35
Спасылкі Шапіра Барыс Міронавіч на сайце ekonomika.by
Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Рагачоўскім раёне Катэгорыя:Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання Катэгорыя:Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга Катэгорыя:Старшыні калгасаў Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Любані