Абрам Хаімавіч Шкляр (, Магільна, , Мінская вобласць — , ) — беларускі географ i кліматолаг. Доктар геаграфічных навук (1964), прафесар (1965).
Біяграфічныя звесткі Скончыў БСГА (1931) У 1940—1941 гг. і з 1946 г. выкладчык фізічнай геаграфіі БДУ, з 1974 г. загадчык кафедры ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па сельскагаспадарчай кліматалогіі, феналогіі, ахове прыроды, фізічнай геаграфіі Беларусі, па меліярацыі Палесся. У аснову кліматычнага раянавання А. X. Шкляр паклаў сумы тэмператур паветра вышэй 10 °C і паказчыкі ўвільгатнення тэрыторыі (адносіны сумы ападкаў да выпаральнасці).
Аўтар дапаможнікаў па геаграфіі для вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. Удзельнічаў у складанні Атласа БССР.
Выбраная бібліяграфія Прырода Беларусі: Фізіка-геагр. агляд / В. А. Дзяменцьеў, А. Х. Шкляр, В. П. Якушка. — Мн.: Дзярж. вуч.-пед. выд-ва М-ва асветы БССР, 1959. — 315 c. Атмосферный воздух и охрана его от загрязнений // Охрана природы, Мн., 1969. (разам з М. І. Касцюкевічам) Климатические ресурсы Белоруссии и использование их в сельском хозяйстве / А. Х. Шкляр. — Мн.: Вышэйшая школа, 1973. — 430 c. Календарь природы Белоруссии / А. Х. Шкляр. — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — 262, с.
Літаратура
— С. 379.
Спасылкі У прыроды няма дрэннай пагоды… // Грамадска-палітычная газета Уздзенскага раёна «Чырвоная зорка» Бібліяграфія Электронны каталог бібліятэкі Беларускага тэхналагічнага ўніверсітэта
Катэгорыя:Географы Беларусі Катэгорыя:Кліматолагі Катэгорыя:Папулярызатары навукі Катэгорыя:Члены Беларускага геаграфічнага таварыства Катэгорыя:Члены КПСС