Валянцін Міронавіч Асташынскі (, ) — беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (2000), дацэнт (2010), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014).

Біяграфія Скончыў БДУ (1973). З 1969 у Інстытуце фізікі, з 1992 у Інстытуце малекулярнай і атамнай фізікі Нац. АН Беларусі (з 2001 загадчык сектара, з 2004 — загадчык лабараторыі), з 2007 — зноў у Інстытуце фізікі, загадчык лабараторыі, з 2013 — у Інстытуце цепла- і масаабмену імя А. У. Лыкава НАН Беларусі, загадчык аддзялення фізікі плазмы і плазменных тэхналогій.

Навуковыя працы па фізіцы плазменых паскаральнікаў, плазмадынаміцы. Развіў канцэпцыю аб паскарэнні замагнічанай плазмы ў квазістацыянарных плазменных паскаральніках. Прапанаваў і стварыў камбінаваныя плазмадынамічныя сістэмы для генерацыі кампрэсійных эразійных плазменных плыней. Распрацаваў методыку паскоранай дыягностыкі рэжымаў работы плазменных паскаральнікаў.

Медаль «За працоўныя заслугі» (2023).Навука. — 2023. — 18 красавіка. — С. 2

Літаратура

Спасылкі Валянцін Міронавіч Асташынскі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Профіль на сайце НАН Беларусі

Катэгорыя:Дактары фізіка-матэматычных навук Катэгорыя:Фізікі Беларусі