Сямён Майсеевіч Алукер (23.12.1892 (04.01.1893), — , ) — беларускі вучоны ў галіне оталарынгалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1946), прафесар (1949).
Біяграфія Скончыў медыцынскі факультэт Юр’еўскага ўніверсітэта (1916). Асістэнт клінікі (кафедры) хвароб вуха, горла, носа медыцынскага факультэта БДУ, Беларускага (Мінскага) медыцынскага інстытута (1929—1937). Дацэнт кафедры (1937—1941).
У час Вялікай Айчыннай вайны ардынатар эвакашпіталя (1941—1944). Дацэнт кафедры хвароб вуха, горла, носа Мінскага медыцынскага інстытута (1944—1948). Загадчык кафедры хвароб вуха, горла, носа Архангельскага медыцынскага інстытута (1948—1949). Загадчык кафедры хвароб вуха, горла, носа Мінскага медыцынскага інстытута (1949—1952).
Навуковыя працы па клінічных, біяхімічных, эксперыментальных даследаваннях склеромы.
Навуковыя працы Резервная щелочность крови (pH) у склеромных больных (1932); Состояние слуха и вестибулярного аппарата у склеромных больных (з сааўт., 1933); К вопросу организации экспедиций по изучению склеромы (з сааўт., 1940); Материалы экспедиции по изучению склеромы в БССР (1940); Состояние верхних дыхательных путей и ушей у сельского населения обследованных районов БССР (1940); К вопросу об этиопатогенезе склеромы верхних дыхательных путей (1947); Экспериментальная проверка роли палочки Фриша в патологии склеромного процесса (1948); Биохимические сдвиги крови и мочи у склеромных больных (1950).
Літаратура
Семен Моисеевич Алукер: [Некролог] // Вестник оториноларингологии. — 1955. — № 4. — С. 93. Алукер Сямен Майсеевіч (1892—1955). Беларускі савецкі вучоны ў галіне атарыналарынгалогіі // БелСЭ. — Мн., 1974. — Т. 11. — С. 578.
Спасылкі Алукер Семён Моисеевич (23.12.1892 (04.01.1893)—17.03.1955) // Сайт ДУА «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»
Катэгорыя:Отарыналарынголагі СССР Катэгорыя:Отарыналарынголагі Беларусі Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны