Шчамяліца мякенькая, медуніца мякенькая (Pulmonaria mollis) — кветкавая расліна роду сямейства .

Апісанне Шматгадовая травяністая расліна з прамастойным, у верхняй частцы ліпкім ад залозістых валаскоў сцяблом вышынёй 20—40 см і кароткім тоўстым карэнішчам з пучком шнурападобных прыдатачных каранёў. Лісце простае, суцэльнае, з гладкім краем і завостранай верхавінкай. Прыкаранёвае лісце буйное, эліптычнае, мяккаапушанае, рэзка звужана ў крылаты чаранок; сцябловае — сядзячае, прадаўгаватае, у шмат разоў вузейшае і карацейшае за прыкаранёвае. Кветкі буйныя з фіялетава-сінім або блакітным вяночкам, з пяццю пялёсткамі, сабраны ў густыя завіткі. Плод — яйкападобны, амаль голы арэшак.

Пашырэнне Лесастэпавы сярэднееўрапейскі і сібірскі від. У Беларусі знаходзіцца ў ізаляваных лакалітэтах еўрапейскага эксклава. Месцы росту: шыракалістыя і хвойна-шыракалістыя лясы на ўзгорках, лясныя паляны, горныя хмызнякі, берагі рэк і ручаёў. Расце невялікімі групамі або адзінкавымі экземплярамі.

Ахоўваецца на тэрыторыі Беларусі і шэрагу рэгіёнаў Расіі.

Асаблівасці біялогіі Цвіце ў красавіку—маі, пладаносіць у маі—чэрвені. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна, мезафіт і мезатроф.

Выкарыстанне Дэкаратыўная, лекавая і меданосная расліна.

Літаратура  — С. 392. Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5

Спасылкі

Pulmonaria mollis Wulfen ex Hornem. // ИАС «ООПТ России»

Катэгорыя:Бурачнікавыя (падсямейства) Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1813 годзе