Ігна́т Уладзі́міравіч Канчэ́ўскі, вядомы пад псеўданімам Ігнат Абдзіраловіч () — беларускі філосаф, паэт, публіцыст; аўтар праграмнага эсэ «Адвечным шляхам».

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1896 годзе ў Вільні ў сям’і сакратара акруговага ваеннага суда, бацька ў сталым веку прыняў сан праваслаўнага святараКалеснік У. Фантазмы Ігната Канчэўскага // Калеснік У. Зорны спеў. Літаратурныя партрэты, нарысы, эцюды. — Мн., 1975. — С. 140 [Электронны рэсурс] // Kamunikat.org. — Беларуская інтэрнэт-бібліятэка. — Дата доступу: 21.12.2020. — Рэжым доступу: http://kamunikat.org/download.php?item=12769-1.pdf, вольны.. Брат Арсена Канчэўскага.

У 1913 годзе скончыў Віленскае рэальнае вучылішча. Паступіў у Пецярбургскі тэхналагічны інстытут, але неўзабаве перавёўся ў Маскоўскі ўніверсітэт, спачатку на прыродазнаўчы, а пасля гісторыка-філалагічны факультэт, дзе вучыўся ў 1913—1916 гадах.

Не паспеў скончыць навучанне праз Першую сусветную вайну. У 1916 годзе, калі яму споўнілася 20 гадоў і ён стаў паўналетнім, быў прызваны ў расійскае войска. Скончыўшы школу прапаршчыкаў трапіў на Румынскі фронт. Рэвалюцыю 1917 года сустрэў ува Украіне. Падзяляў праграму эсэраў, падтрымліваў украінскі нацыянальны рух, праводзіў агітацыю сярод вайскоўцаў 44-га ўкраінскага палка. Сышоў з войска і ад’ехаў на Дон, дзе пабраўся шлюбам з сяброўкай школьных гадоў, дачкой казацкага афіцэра Людмілай Віталеўнай Паляковай. Пасля шлюбу пераехаў у Маскву, дзе паступіў на Вышэйшыя кааператыўныя курсы пры ўніверсітэце імя А. Л. Шаняўскага.

Па заканчэнні курсаў працуе інструктарам ад Цэнтральнага саюза льнаводаў у таварыстве кааператываў у Сычоўцы Смаленскай губерні. Пасля абвяшчэння Савецкай Беларусі ў 1919 годзе пераехаў у Менск, працуе ў Саўнаргасе і займаецца культурна-асветніцкай дзейнасцю. Улетку 1919 года займае пасаду кіраўніка Беларускага цэнтральнага саюза спажывецкіх таварыстваў.

Прынамсі з верасня 1919 года ў Вільні, якая на той час занятая палякамі. Сябра Цэнтральнай беларускай Рады Віленшчыны і Гродзеншчыны. Працуе ў Віленскім саюзе кааператываў. Улетку 1920 года захварэў на сухоты, праз сабраныя грамадой грошы атрымлівае лячэнне ў прыватным яўрэйскім шпіталі Мішмэрэс-Хойлім, яго стан палепшыўся. Друкаваў вершы, палітычныя артыкулы, рэцэнзіі ў віленскай прэсе. Актыўна пісаў вершы і артыкулы па кааперацыі. Аўтар эсэ «Адвечным шляхам» (Вільня, 1921) пра драматызм беларускіх гістарычных лёсаў. 28—30 лістапада на з’ездзе паўнамоцнікаў Віленскага саюза кааператываў абраны на пасаду сакратара. У 1922 годзе яго імя з’яўлялася ў папярэдніх спісах на выбарах у сейм, ён ішоў ад вёскі Дукшты Свянцянскага павета. Вёў геаграфічны гурток у Віленскай беларускай гімназіі, дзе таксама заклаў вучнёўскі кааператыў. Найбольшая колькасць публікацый Канчэўскага змешчана ў газеце «Наша будучына», якую выдавала Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя, старшынёй якой быў ягоны брат Арсень.

У пачатку 1920-х гадоў захварэў на туберкулёз і пасля некалькіх гадоў беспаспяховага лячэнняАрлоў, Уладзімер (2020). ІМЁНЫ СВАБОДЫ (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) [Uładzimir Arłou. The Names of Freedom (The Library of Freedom. ХХІ century.)] (PDF) (in Belarusian) (4-е выд., дап. ed.). Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода — Radio Free Europe/Radio Liberty. pp. 122—123. памёр 21 красавіка 1923 года ў Вільні. Пахаваны на віленскіх Вайсковых могілках.

Сям’я Быў жанаты з Людмілай Канчэўскай (1897 — 20 снежня 1976, Варшава). Мелі дачку Алену (1919 — 13 кастрычніка 1990), у шлюбе мела прозвішча Егерман, была педагогам і памерла ў ВаршавеФота магілы Алены Егерман з Канчэўскіх .

Светапогляд

Аснова светапогляднай і жыццёвай пазіцыі І. Канчэўскага — адданасць беларускай справе, любоў да Бацькаўшчыны, самаахвярная праца на карысць народа. У філасофскім эсэ «Адвечным шляхам» (1921) раскрыў драматызм гістарычнага лёсу беларусаў, іх імкненне захаваць незалежнасць свайго духу. Галоўнай мэтай народа лічыў дзяржаўную незалежнасць, разглядаў яе як агульначалавечы ідэал. Адной з галоўных перашкод лічыў бюракратычную сістэму дзяржавы і дух «канцылярыі». Цывілізаваны шлях вырашэння грамадскіх праблем бачыў у вольнай творчасці, непрымусовых формах сацыяльнага аб’яднання людзей, у выбары «трэцяга, сялянска-рамесніцкага шляху вольных брацтваў і кааперацыі — паміж дзікім капіталізмам і тыранічным сацыялізмам».

Паэтычная творчасць Вершы друкаваў пад псеўданімам Ігнат АбдзіраловічПсеўданім узяты пад моцным уплывам аповесці М. Гарэцкага «Дзьве душы». і Ганна Галубянка. Паэтычная творчасць вызначаецца філасофскай пранікнёнасцю ў сутнасць народнага жыцця, спалучэннем прыгажосці беларускага слова з нацыянальным светапоглядам, замілаваннем да чалавека, верай у адраджэнне і будучы росквіт Бацькаўшчыны (вершы «Па святой зямлі…», «Вераснёвае пано», «Так прыгожы старыя званіцы…», «На матывы Р. Тагора», верш у прозе «Мы разам…»).

Бібліяграфія «Па сьвятой зямлі…» «Верасьнёвае пано» «На матывы Р. Тагора» верш у прозе «Мы разам…»

Абдзіраловіч І. Адвечным шляхам: Дасьледзіны беларускага сьветагляду. Вільня: Беларускае Выдавецкае Т-ства, 1921. 71 с. Абдзіраловіч І. Адвечным шляхам: Дасьледзіны беларускага сьветагляду / Прадмова С.Дубаўца. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 44 с.

Гл. таксама Канцэпцыя прамежкавага становішча Беларусі

Літаратура

Дубянецкі С. Канчэўскі // Калеснік У. Ветразі Адысея. Мн., 1977. — С. 78—88. Конан У. У свабодзе і творчасці — ратунак для свету // Вобраз—90. — Мн., 1990. Конан У. «…Нас злучае супольнасць ахвяры»; Ігнат Канчэўскі, 1896—1923 // Вяртання маўклівая споведзь. — Мн., 1994.

Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Памерлі ад туберкулёзу