Ледавік Фе́дчанкі — горна-далінны ледавік у Заходнім Паміры ў Таджыкістане. Названы ў гонар А. П. Федчанкі. Ніжняя частка ледавіка адкрыта ў 1878 годзе В. Ф. Ашаніным, астатняя Памірскай экспедыцыяй 1928.

Даўжыня ледавіка 77 км, шырыня 1,7—3,1 км. Агульная плошча ледавікоў і снежнікаў каля 652 (992)км². Таўшчыня лёду ў сярэдняй частцы да 1000 метраў. Ухіл паверхні 1,5—2,5°, хуткасць руху 66,8 см/сут. Ледавік пачынаецца на паўночным схіле Язгулемскага хрыбта на вышыні 6280 м, цягнецца ўздоўж усходняга схілу хрыбта Акадэміі Навук. Прымае больш за 30 ледавікоў-прытокаў. Ніжні канец ледавіка знаходзіцца на вышыні 2900 м.

На ледавіку бярэ пачатак рака Сельдара.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Ледавікі Таджыкістана Катэгорыя:Памір