Южна-Сахалінск (, да 1946 — Тоёхара) — горад (з 1946) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Сахалінскай вобласці. Насельніцтва 173,6 тыс. чал. (2005). Горад размешчаны ва ўсходняй частцы Сахаліна, на рацэ Сусуя.
Заснаваны ў 1882 як сяло Уладзіміраўка. З 1905 да 1946 горад знаходзіўся ў складзе Японіі, зваўся Таёхара (豊原市), з’яўляўся цэнтрам прэфектуры Карафута. У канцы вайны быў заняты савецкімі войскамі, перайменаваны ў Южна-Сахалінск і прызначаны адміністрацыйным цэнтрам спачатку Южна-Сахалінскай, а затым Сахалінскай вобласці.
Сахалінскі дзяржаўны ўніверсітэт, Южна-Сахалінскі інстытут эканомікі, права і інфарматыкі, 4 філіялы іншых расійскіх ВНУ.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Галіна Іванаўна Аніскевіч (нар. 1954) — беларускі краязнавец. Аляксандр Барысавіч Гадуноў (1949—1995) — артыст балета. Заслужаны артыст РСФСР (1976). Аляксандр Казлоў (нар. 1981) — міністр прыродных рэсурсаў і экалогіі Расійскай ФедэрацыіКозлов Александр АлександровичКОЗЛОВ Александр Александрович // ГлобалМСК.ру..
Літаратура
Катэгорыя:Гарады Сахалінскай вобласці