Джон Хігінс (; нар. , , вобл. Паўночны Ланаркшыр, Шатландыя) — шатландскі прафесійны гулец у снукер. Былы лідар сусветнага рэйтынгу. Чатырохразовы чэмпіён свету (1998, 2007, 2009, 2011), трохразовы пераможца чэмпіянату Вялікабрытаніі (1998, 2000, 2010), двухразовы пераможца Мастэрс (1999, 2006) і, такім чынам, адзін з дзесяці снукерыстаў у гісторыі, якія выйгралі ўсе тры турніры трайной снукернай кароны. Пераможца 30-ці рэйтынгавых турніраў (трэцяе месца ў гісторыі пасля Стывена Хендры і Роні О’Салівана). З сезона 1995/1996 нязменна ўваходзіць у топ-16 сусветнага рэйтынгу.
Стаў прафесіяналам у 1992 годзе ва ўзросце 17 гадоў, а ўжо ў сезоне 1994/1995 выйграў тры рэйтынгавыя турніры і дэбютаваў на чэмпіянаце свету, пасля чаго ўвайшоў у топ-16 снукернага рэйтынгу, дзе нязменна трымаецца па сённяшні дзень. У прамежку паміж сезонамі 1996/1997 і 2011/2012 ніколі не апускаўся ніжэй за шостую пазіцыю ў рэйтынгу. У 1998 годзе ўпершыню перамог на чэмпіянаце свету, а ў наступным сезоне стаў лідарам сусветнага рэйтынгу і выйграў чэмпіянат Вялікабрытаніі і Мастэрс, што дазволіла яму застацца на першым месцы табелі аб рангах на другі сезон запар. У 2000 годзе ў другі раз перамог на чэмпіянаце Вялікабрытаніі, пасля чаго на працягу шасці гадоў не атрымліваў тытулаў Трайной кароны, а ў 2006 годзе выйграў другі тытул Мастэрс. У 2007 годзе стаў двухразовым чэмпіёнам свету і падняўся на першае месца ў рэйтынгу ў наступным сезоне ў трэці раз у кар’еры, а ў 2009 годзе зноў перамог на чэмпіянаце свету.
У 2010 годзе Хігінс быў абвінавачаны ў здачы пэўных фрэймаў за грошы пасля спецаперацыі, якую правёў таблоід «News of the World» у гасцінічным нумары ва Украіне. Нягледзячы на тое, што яго віна не была даказаная, Хігінс быў дыскваліфікаваны на 6 месяцаў і аштрафаваны на £75000 за пэўныя парушэнні і вярнуўся да гульні толькі ў сярэдзіне сезона 2010/2011. Пасля вяртання выйграў шэсць прафесійных турніраў у сезоне, уключаючы трэці тытул чэмпіянату Вялікабрытаніі і чацвёрты чэмпіянат свету, вярнуўшыся на першую пазіцыю ў рэйтынгу, якую ён займаў амаль увесь сезон. Пасля верасня 2012 года страціў форму і не перамагаў на рэйтынгавых турнірах на працягу двух з паловай гадоў, вылецеўшы з топ-8 сусветнага рэйтынгу ўпершыню за 16 гадоў, але ў 2015 годзе атрымаў тры рэйтынгавыя тытулы, а ў сезоне 2016/2017 падняўся на другую рэйтынгавую пазіцыю.
У агульнай колькасці займаў найвышэйшы радок у сусветным рэйтынгу больш за 3 з паловай гады. Апроч 30-ці рэйтынгавых тытулаў выйграў 3 нізкарэйтынгавыя турніры і 16 прафесійных нярэйтынгавых спаборніцтваў. У 1996 годзе выйграў кубак свету ў складзе зборнай Шатландыі (разам са Стывенам Хендры і Аланам Мак-Манусам), а таксама ўдзельнічаў на турнірах 2011 і 2015 гадоў разам са Стывенам Магуайрам, дайшоўшы да фіналу ў 2015 годзе, і на турніры 2017 года разам з Энтані Мак-Гілам. Таксама тры разы (з 1999 па 2001 гады) удзельнічаў на кубку Нацый у складзе зборнай, дайшоўшы да фіналу ў 1999 годзе (разам з Хендры, Мак-Манусам і Крысам Смолам) і выйграўшы тытул у 2001 годзе (разам з Хендры і Мак-Манусам). За сваю кар’еру зрабіў больш за 700 соценных серый, стаўшы лідарам сезонаў 1997/1998 і 2008/2009 па колькасці сэнчуры, і займае трэцяе месца па колькасці сэнчуры ў гісторыі (пасля Роні О’Салівана і Стывена Хендры), а таксама зарабіў больш за 7 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, займаючы трэцяе месца па гэтым паказчыку (пасля О’Салівана і Хендры). Апроч таго, выканаў 8 максімальных брэйкаў, займаючы трэцяе месца па гэтым паказчыку (пасля Роні О’Салівана і Стывена Хендры).
Фіналы турніраў
Рэйтынгавыя турніры: 48 (30 перамог, 18 паразаў)
Легенда Чэмпіянат свету (4:3) Чэмпіянат Вялікабрытаніі (3:2) Іншыя (23:13)
№ВынікГодТурнірАпанент у фіналеЛік1Перамога 1994 Гран-пры 9:62Параза 1995 Адкрыты чэмпіянат Уэльса 3:93Перамога 1995 International Open 9:54Перамога 1995 Адкрыты чэмпіянат Брытаніі 9:65Параза 1995 Гран-пры 5:96Перамога 1995 Адкрыты чэмпіянат Германіі 9:37Перамога 1996 International Open 9:38Параза 1996 Адкрыты чэмпіянат Брытаніі 8:99Параза 1996 Чэмпіянат Вялікабрытаніі 9:1010Перамога 1997 Адкрыты чэмпіянат Еўропы 9:511Параза 1997 Гран-пры 6:912Перамога 1997 Адкрыты чэмпіянат Германіі 9:413Параза 1998 Адкрыты чэмпіянат Уэльса 5:914Параза 1998 Адкрыты чэмпіянат Шатландыі 5:915Перамога 1998 Адкрыты чэмпіянат Брытаніі 9:816Перамога 1998 Чэмпіянат свету 18:1217Перамога 1998 Чэмпіянат Вялікабрытаніі 10:618Перамога 1999 China International 9:319Перамога 1999 Гран-пры 9:820Перамога 2000 Адкрыты чэмпіянат Уэльса 9:821Перамога 2000 Чэмпіянат Вялікабрытаніі 10:422Параза 2001 Чэмпіянат свету 14:1823Перамога 2001 Адкрыты чэмпіянат Брытаніі 9:624Параза 2003 Айрыш Мастэрс 9:1025Параза 2003 Кубак LG 5:926Перамога 2004 Адкрыты чэмпіянат Брытаніі 9:627Перамога 2005 Гран-пры 9:228Параза 2006 Кубак Мальты 8:929Параза 2006 Адкрыты чэмпіянат Кітая 8:930Перамога 2007 Чэмпіянат свету 18:1331Перамога 2008 Гран-пры 9:732Параза 2009 Адкрыты чэмпіянат Кітая 8:1033Перамога 2009 Чэмпіянат свету 18:934Параза 2009 Чэмпіянат Вялікабрытаніі 8:1035Перамога 2010 Адкрыты чэмпіянат Уэльса 9:436Перамога 2010 Чэмпіянат Вялікабрытаніі 10:937Перамога 2011 Адкрыты чэмпіянат Уэльса 9:638Перамога 2011 Чэмпіянат свету 18:1539Перамога 2012 Шанхай Мастэрс 10:940Параза 2013 Усі Класік 7:1041Перамога 2015 Адкрыты чэмпіянат Уэльса 9:342Перамога 2015 Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі 9:843Перамога 2015 International Championship 10:544Параза 2016 Адкрыты чэмпіянат Шатландыі 4:945Параза 2017 Чэмпіянат свету 15:1846Перамога 2017 Адкрыты чэмпіянат Індыі 5:147Перамога 2018 Адкрыты чэмпіянат Уэльса 9:748Параза 2018 Чэмпіянат свету 16:18
Нізкарэйтынгавыя турніры: 6 (3 перамогі, 3 паразы)
№ВынікГодТурнірАпанент у фіналеЛік1Перамога 2010 Чэмпіянат Рура 4:22Параза 2010 Прага Класік 3:43Параза 2011 1:44Перамога 2012 Трафей памяці Кей Сюзан 4:25Параза 2012 Адкрыты чэмпіянат Балгарыі 0:46Перамога 2013 Адкрыты чэмпіянат Балгарыі 4:1
Мастэрс: 4 (2 перамогі; 2 паразы)
№ВынікГодТурнірАпанент у фіналеЛік1Параза1995 Мастэрс 3:92Перамога1999 Мастэрс 10:83Параза2005 Мастэрс 3:104Перамога2006 Мастэрс 10:9
Прафесійныя снукерныя турніры: 82 (49 перамог, 33 паразы)
Легенда Рэйтынгавыя турніры (30:18) Нізкарэйтынгавыя турніры (3:3) Нярэйтынгавыя турніры (16:12) Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0)
ВынікДатаТурнірАпанент у фіналеЛікПерамога1 Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, Мельбурн, Аўстралія 9:5Перамога2 Гран-пры, Дэрбі, Англія 9:6Параза1 Адкрыты чэмпіянат Уэльса, Ньюпарт, Уэльс 3:9Параза2 Мастэрс, Лондан, Англія 3:9Перамога3 International Open, Борнмут, Англія 9:5Перамога4 Адкрыты чэмпіянат Брытаніі, Плімут, Англія 9:6Параза3 Гран-пры, Сандэрленд, Англія 5:9Параза4 Гран-пры Мальты, Марсаскала, Мальта 4:7Перамога5 Адкрыты чэмпіянат Германіі, Франкфурт, Германія 9:3Параза5 Charity Challenge, Бірмінгем, Англія 6:9Перамога6 International Open, Суіндан, Англія 9:3Параза6 Адкрыты чэмпіянат Брытаніі, Плімут, Англія 8:9Параза7 Чэмпіянат Вялікабрытаніі, Прэстан, Англія 9:10Перамога7 Адкрыты чэмпіянат Еўропы, Валета, Мальта 9:5Параза8 Гран-пры, Борнмут, Англія 6:9Параза9 Гран-пры Мальты, Марсаскала, Мальта 5:7Перамога8 Адкрыты чэмпіянат Германіі, Бінген-на-Рэйне, Германія 9:4Параза10 Адкрыты чэмпіянат Уэльса, Ньюпарт, Уэльс 5:9Параза11 Адкрыты чэмпіянат Шатландыі, Абердын, Шатландыя 5:9Перамога9 Charity Challenge, Дэрбі, Англія 9:8Перамога10 Адкрыты чэмпіянат Брытаніі, Плімут, Англія 9:8Перамога11 Чэмпіянат свету, Шэфілд, Англія 18:12Параза12 Мастэрс Шатландыі, Матэруэл, Шатландыя 7:9Перамога12 Чэмпіянат Вялікабрытаніі, Борнмут, Англія 10:6Перамога13 Мастэрс, Лондан, Англія 10:8Перамога14 Charity Challenge, Дэрбі, Англія 9:4Перамога15 China International, Шанхай, Кітай 9:3Перамога16 Прэм’ер-ліга, Майдэнхед, Англія 9:4Параза13 Мастэрс Шатландыі, Матэруэл, Шатландыя 7:9Перамога17 Гран-пры, Прэстан, Англія 9:8Перамога18 Адкрыты чэмпіянат Уэльса, Кардыф, Уэльс 9:8Перамога19 Айрыш Мастэрс, Кіл, Ірландыя 9:4Перамога20 Чэмпіянат Вялікабрытаніі, Борнмут, Англія 10:4Параза14 Чэмпіянат свету, Шэфілд, Англія 14:18Перамога21 Кубак чэмпіёнаў, Брайтан, Англія 7:4Перамога22 Мастэрс Шатландыі, Глазга, Шатландыя 9:6Перамога23 Адкрыты чэмпіянат Брытаніі, Ньюкасл, Англія 9:6Перамога24 Айрыш Мастэрс, Дублін, Ірландыя 10:3Параза15 Прэм’ер-ліга, Гленротэс, Шатландыя 4:9Параза16 Мастэрс Шатландыі, Глазга, Шатландыя 4:9Параза17 Айрыш Мастэрс, Дублін, Ірландыя 9:10Параза18 Кубак LG, Прэстан, Англія 5:9Параза19 Прэм’ер-ліга, Колвін-Бэй, Уэльс 6:9Перамога25 Адкрыты чэмпіянат Брытаніі, Брайтан, Англія 9:6Параза20 Мастэрс, Лондан, Англія 3:10Перамога26 Гран-пры, Прэстан, Англія 9:2Перамога27 Мастэрс, Лондан, Англія 10:9Параза21 Кубак Мальты, Партамаза, Мальта 8:9Параза22 Адкрыты чэмпіянат Кітая, Пекін, Кітай 8:9Параза23 Пот Блэк, Лондан, Англія 0:1Перамога28 Чэмпіянат свету, Шэфілд, Англія 18:13Параза24 Прэм’ер-ліга, Абердын, Шатландыя 4:7Перамога29 Гран-пры, Глазга, Шатландыя 9:7Параза25 Адкрыты чэмпіянат Кітая, Пекін, Кітай 8:10Перамога30 Чэмпіянат свету, Шэфілд, Англія 18:9Параза26 Чэмпіянат Вялікабрытаніі, Тэлфард, Англія 8:10Перамога31 Адкрыты чэмпіянат Уэльса, Ньюпарт, Уэльс 9:4Перамога32 Чэмпіянат Рура, Хам, Германія 4:2Параза27 Прага Класік, Прага, Чэхія 3:4Перамога33 Чэмпіянат Вялікабрытаніі, Тэлфард, Англія 10:9Перамога34 Адкрыты чэмпіянат Уэльса, Ньюпарт, Уэльс 9:6Перамога35 Хайнань Класік, Бааа, Кітай 7:2Перамога36 Чэмпіянат Шатландыі сярод прафесіяналаў, Клайдбанк, Шатландыя 6:1Перамога37 Чэмпіянат свету, Шэфілд, Англія 18:15Параза28 Players Tour Championship 2011/2012 — Этап 5, Шэфілд, Англія 1:4Перамога38 Шанхай Мастэрс, Шанхай, Кітай 10:9Перамога39 Трафей памяці Кей Сюзан, Глостэр, Англія 4:2Параза29 Адкрыты чэмпіянат Балгарыі, Сафія, Балгарыя 0:4Перамога40 Адкрыты чэмпіянат Балгарыі, Сафія, Балгарыя 4:1Параза30 Усі Класік, Усі, Кітай 7:10Перамога41 Адкрыты чэмпіянат Уэльса, Кардыф, Уэльс 9:3Перамога42 Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, Бендыга, Аўстралія 9:8Перамога43 International Championship, Дацын, Кітай 10:5Перамога44 Чэмпіянат Кітая, Гуанчжоу, Кітай 10:7Перамога45 Champion of Champions, Ковентры, Англія 10:7Параза31 Адкрыты чэмпіянат Шатландыі, Глазга, Шатландыя 4:9Перамога46 Championship League, Ковентры, Англія 3:0Параза32 Чэмпіянат свету, Шэфілд, Англія 15:18Перамога47 Адкрыты чэмпіянат Індыі, Вішакхапатнам, Індыя 5:1Перамога48 Адкрыты чэмпіянат Уэльса, Кардыф, Уэльс 9:7Перамога49 Championship League, Ковентры, Англія 3:2Параза33 Чэмпіянат свету, Шэфілд, Англія 16:18
Прафесійна-аматарскія і запрашальныя снукерныя турніры: 5 (3 перамогі, 2 паразы)
ВынікДатаТурнірАпанент у фіналеЛікПараза1 2004 Чэлендж чэмпіёнаў свету супраць зорак Азіі, Бангкок, Тайланд 1:5Перамога1 2007 Еўра-азіяцкі Мастэрс-Чэлендж, Ганконг 5:4Перамога2 Сусветная серыя — Джэрсі, Джэрсі 6:3Перамога3 Сусветная серыя — Масква, Масква, Расія 5:0Параза2 Сусветная серыя — Фінал, Партыман, Партугалія 2:6
Выступы за нацыянальную зборную
Кубак свету (10 перамог, 7 паразаў)