Грамадзя́нская вайна́ ў Вялі́кім Кня́стве Літо́ўскім 1389—1392 гадо́ў — другая вайна за ўладу паміж стрыечнымі братамі: каралём Польшчы і вялікім князем літоўскім Ягайлам і князем Вітаўтам. Першае іх супрацьстаянне завяршылася прымірэннем, аднак асноўныя супярэчнасці не былі зняты. Пасля вяселля з Ядвігай Ягайла ў 1386 годзе ўступіў на польскі пасад пад імем Уладзіслава II, пакінуўшы намеснікам у Вялікім Княстве свайго брата Скіргайлу. Апошні не карыстаўся папулярнасцю ў насельніцтва, у сувязі з чым Вітаўт вырашыў працягнуць барацьбу за літоўскі пасад. Пасля няўдалай спробы ўзяць сталіцу Вялікага Княства Вільню Вітаўт пайшоў на саюз з рыцарамі Тэўтонскага Ордэна. Ордэн быў гістарычным сапернікам Літвы, але ва ўласных інтарэсах многія князі літоўскія, у прыватнасці Вітаўт і Ягайла, імкнуліся да ўсталявання саюзных адносін з ім.

Супрацьстаянне не выявіла відавочнага пераможцу, што прымусіла бакі ісці на кампраміс. Паводле ўмоў складзенага ў 1392 годзе Востраўскага пагаднення Вітаўт прызнаў Ягайлу вярхоўным сюзерэнам (гаспадаром) Літвы, а сам стаў вялікім князем літоўскім.

Перадгісторыя канфлікту

Вытокі супрацьстаяння Вітаўта і Ягайлы ўзыходзяць да 1377 года. Пасля смерці вялікага князя Альгерда, які кіраваў Літвой больш за трыццаць гадоў сумесна са сваім малодшым братам Кейстутам, Ягайла не збіраўся дзяліць уладу з кім-небудзь, нягледзячы на тое, што Кейстут і яго сын Вітаўт прызналі Ягайлу вялікім князем літоўскімKiaupa Z., Kiaupienė J., Kunevičius A. The History of Lithuania Before 1795 (English ed.). — Vilnius: Lithuanian Institute of History, 2000. — pp. 124—126. — ISBN 9986-810-13-2.. У 1380 годзе ён пачаў таемныя перамовы з Тэўтонскім Ордэнам. 31 мая 1380 года Ягайла і Вялікі магістр Тэўтонскага Ордэна Вінрых фон Кніпродэ склалі сакрэтны Давыдзішкаўскі дагавор, накіраваны супраць Кейстута. Прычыны складання дагавора да канца не ясныя: некаторыя гісторыкі лічаць, што ініцыятыва складання дагавора зыходзіла ад маці Ягайлы Ульяны Цвярской або ад яго дарадцы ВайдзілыKoncius J. B. Vytautas the Great, Grand Duke of Lithuania. — Miami: Franklin Press, 1964. — pp. 21-23.. Іншыя паказваюць на тое, што Кейстуту было каля 80 гадоў і ён рашуча не прымаў хрысціянства, тады як Ягайлу было каля трыццаці, і ён шукаў шляхі мадэрнізацыі краіныJakštas J. Lithuania to World War I // Albertas Gerutis. Lithuania: 700 Years. Translated by Algirdas Budreckis. — 6th ed. — New York: Manyland Books, 1984. — pp. 57-58. — ISBN 0-87141-028-1..

Перш поспех спадарожнічаў Кейстуту і Вітаўту. Даведаўшыся пра змову Ягайлы з Ордэнам, Кейстут пачаў наступленне на Вільню і ўзяў горад, паланіўшы самога ЯгайлуChristiansen E. The Northern Crusades. — London: Penguin Books, 1997. — pp. 164—165. — ISBN 0-14-026653-4.. З палонным абыйшліся мякка: Кейстут запатрабаваў ад пляменніка пісьмовага прызнання яго вялікім князем, а затым адпусціў, вярнуўшы вотчынныя землі (Крэва і Віцебск). Астатнія Гедзімінавічы таксама прынеслі прысягу Кейстуту. Стары князь пачаў паспяховую барацьбу з крыжакамі, спустошыўшы наваколлі Велау, Тапіяу і іншых гарадоўIvinskis Z. Lietuvos istorija iki Vytauto Didžiojo mirties. — Rome: Lietuvių katalikų mokslo akademija, 1978. — pp. 271—273.. Контрнаступленне Ордэна было адбіта Вітаўтам.

У наступнай фазе поспех апынуўся на баку Ягайлы. Многія Гедзімінавічы былі незадаволеныя сваім становішчам. Першым паўстанне ўзняў ноўгарад-северскі князь Карыбут (у хрышчэнні — Дзмітрый). Кейстут выступіў супраць яго з невялікім атрадам, але пацярпеў паражэнне. У гэты час у самой Вільні ў адсутнасць вялікага князя і яго сына (Вітаўт у гэты час княжыў у Троках) паднялося паўстанне прыхільнікаў Ягайлы. Паўстанцы, узначаленыя купцом Ганулам, знішчылі віленскі гарнізон. 12 чэрвеня 1382 года ў сталіцу ўступіў Ягайла. 6 ліпеня ён склаў з Ордэнам Бражуольскі дагаворIvinskis Z. Vytauto jaunystė ir jo veikimas iki 1392 m. // Paulius Šležas. Vytautas Didysis. — Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1988. — pp. 7-32., а потым аблажыў Трокі, прымусіўшы горад да здачыKučinskas A. Kęstutis. — Vilnius: Mokslas, 1988. — p. 173. — ISBN 5-420-00623-5.. Намеснікам у Троках быў прызначаны Скіргайла Альгердавіч, родны брат Ягайлы. Кейстут, аднак, не здаўся. Неўзабаве ён здолеў схіліць на свой бок жамойтаў, якія пагадзіліся аказаць яму ваенную дапамогу.

3 жніўня ля Трокаў сталі войскі Кейстута, яго сына Вітаўта і брата Любарта супраць саюзных войскаў Ягайлы і магістра Лівонскага Ордэна Вільгельма фон Фрымерсхайма. Шанцы на перамогу ў Кейстута былі невялікія: войскі Ягайлы былі значна большымі па колькасці, акрамя таго, жамойты не імкнуліся ўдзельнічаць у бітве. Бітве не наканавана было пачацца: Скіргайла, які прыехаў у лагер Кейстута і Вітаўта, пераканаў іх распачаць мірныя перамовы. Пасля прыбыцця ў Крэўскі замак Кейстут і Вітаўт былі адразу ж схопленыя, а 15 жніўня Кейстута знайшлі мёртвым. Ягайла абвясціў, што Кейстут павесіўсяUrban W. Samogitian Crusade. — Chicago: Lithuanian Research and Studies Center, 2006. — pp. 170—171. — ISBN 0-929700-56-2., аднак шматлікія крыніцы сведчаць, што ён быў задушаны паводле загаду самога Ягайлы. Вітаўт здолеў збегчы з палону з дапамогай сваёй жонкі Ганны, якая аддала (або загадала адной з прыслужніц аддаць) мужу жаночую сукенку — Вітаўт застаўся незаўважаным і здолеў пакінуць замакJonynas I. Vytauto šeimyna. Istorijos baruose. — Vilnius: Mokslas, 1984. — pp. 35-38..

Барацьба на гэтым не скончылася. Вітаўт заключыў дагавор з вялікім магістрам Ордэна Конрадам Цёльнерам. Крыжакі разлічвалі стравіць Ягайлу і Вітаўта паміж сабойUrban W. Samogitian Crusade. — Chicago: Lithuanian Research and Studies Center, 2006. — pp. 173—174. — ISBN 0-929700-56-2.. 11 верасня 1383 года рыцары Ордэна ўварваліся ў межы Вялікага Княства Літоўскага, а неўзабаве да іх далучыўся і Вітаўт з войскам з 3 тысяч жамойтаў. 30 студзеня 1384 года Вітаўт прынёс васальную прысягу Ордэну як законны троцкі князь і перадаў у яго валоданне Жамойцію да ракі Нявежа і Коўна з вобласцюSužiedėlis S. Vytautas the Great // Encyclopedia Lituanica. — VI. — Boston, Massachusetts: Juozas Kapočius, 1970—1978. — pp. 208—209.. У гэты час Ягайла планаваў прыняць хрышчэнне і пабраўся шлюбам з дачкою Дзмітрыя Данскога, аднак, каб усё прайшло паспяхова, яму патрэбен быў мір з Вітаўтам. Пачаліся таемныя перамовы: Ягайла абяцаў аддаць стрыечнаму брату Валынь з Луцкам, дзе перапынілася дынастыя Любарта і яго сына Фёдара. Таксама Ягайла абяцаў вярнуць Вітаўту яго вотчыну — Троцкае княства, як толькі адбярэ Полацк у Андрэя Альгердавіча. Вітаўт пагадзіўся, перамір’е было складзена, а ўжо 6 лістапада іх аб’яднаныя войскі спалілі тэўтонскі замак Новы Марыенвердэр.

Паміж войнамі (1384—1389) У 1385 годзе пачалася падрыхтоўка да шлюбу вялікага князя літоўскага Ягайлы са спадчынніцай польскага пасаду, прадстаўніцай Анжуйскай дынастыі Ядвігай. Біскуп Пётр Выш пераканаў 14-гадовую каралеву (афіцыйна тытулаваную «кароль Польшчы» (Rex Poloniae)) у тым, што, уступіўшы ў гэты шлюб, яна паверне ў хрысціянства цэлы народ. Вельмі набожная каралева пагадзілася. 15 лютага 1386 года шлюб адбыўся, і Ягайла ўступіў на польскі пасадSruogienė-Sruoga V. Jogaila (1350—1434) // Lituanus 4 (33), 1987. — ISSN 0024-5089..

Пасля такога павароту падзей становішча Літвы змянілася. Цяпер Ягайла кіраваў абедзвюма дзяржавамі з Кракава і тытулаваўся каралём польскім і вялікім князем літоўскім. Сваім намеснікам у Літве ён пакінуў Скіргайлу. Многія былі гэтым незадаволеныя. У Літве сфарміравалася апазіцыя кракаўскаму кіраванню, якая выступала супраць гвалтоўнага акаталічвання і Крэўскай унііGieysztor A. The kingdom of Poland and the grand duchy of Lithuania, 1370—1506. — The New Cambridge Medieval History, c. 1415 — c. 1500. Vol. 7. Cambridge University Press, 1998. — p. 732. — ISBN 0-521-38296-3..

На чале гэтай апазіцыі паўстаў Вітаўт, у той час гарадзенскі і падляшскі князь. Справа ў тым, што Ягайла затрымоўваў выкананне сваіх абавязкаў: абяцаныя Вітаўту Трокі працягвалі знаходзіцца ў руках Скіргайлы. Яго кіраванне выклікала незадаволенасць і ў народу, і ў літоўскай шляхты. Вітаўт жа, наадварот, станавіўся ўсё больш папулярным. Шляхта спадзявалася з яго дапамогай пазбавіцца ад улады Ягайлы і аднавіць незалежнасць дзяржавы.

Асноўныя падзеі

Першы этап (1389—1390) У 1389 годзе, ведаючы пра хваляванні ў Вялікім Княстве, Ягайла паслаў у Вільню Клеменса Маскажэўскага, такім чынам размясціў у сталіцы польскі гарнізон, спрабаваў стабілізаваць становішча, што яшчэ больш павялічвала градус сітуацыі. Ягайла паспрабаваў мірам уладзіць нарастаючы канфлікт паміж Вітаўтам і Скіргайлам. Вітаўт быў вымушаны падпісаць дагавор, паводле якога абавязаўся быць лаяльным да Скіргайлы і падтрымліваць яго, але яго становішча як князя Валыні пры гэтым не было дакументальна пацверджана. Вітаўт пачаў абдумваць план наступлення, вырашыўшы скарыстацца вяселлем, якое тады рыхтавалася, сваёй дачкі Соф’і з вялікім князем маскоўскім Васілём I. Вітаўт задумаў пад выглядам падрыхтоўкі да вяселля адправіць у Вільню абоз з сенам, мясам і іншымі рэчамі ў суправаджэнні вартаўнікоў, якія, скарыстаўшыся выпадкам, павінны будуць захапіць віленскі замакJonynas I. Vytauto šeimyna // Istorijos baruose. — Vilnius: Mokslas, 1984. — p. 60.. Аднак з-за здрады гэты план не ажыццявіўся (быў раскрыты нямецкім выведнікам)Urban W. Samogitian Crusade. — Chicago: Lithuanian Research and Studies Center, 2006. — pp. 193—194. — ISBN 0-929700-56-2.. У выніку два адданыя саюзнікі Вітаўта, брат Таўцівіл Кейстутавіч, швагр Іван Гальшанскі, страцілі свае вотчыны — Наваградак і Гальшаны.

Вітаўт вымушаны быў ізноў звярнуцца за дапамогай да Ордэна, паслаўшы для перамоў палоннага рыцара Маркварда фон Зальцбаха. 19 студзеня 1390 года ўпотай ад Скіргайлы і Ягайлы быў заключаны , які пацвердзіў асноўныя пункты заключанага яшчэ падчас папярэдняй вайны Кёнігсбергскага дагавора і прадугледжваў дапамогу Тэўтонскага Ордэна ў барацьбе Вітаўта з ЯгайламIvinskis Z. Lietuvos istorija iki Vytauto Didžiojo mirties. — Rome: Lietuvių katalikų mokslo akademija, 1978. — pp. 304—306.. У абмен Вітаўт абяцаў перадаць Ордэну Жамойць аж да Нявежы. Аднак раз ужо падманутыя Вітаўтам крыжакі гэтым разам запатрабавалі заложнікаўMickūnaitė G. From Pamphlet to Political Theory: The Establishment of Lithuanian Dynastic Tradition // The medieval chronicle II: proceedings of the 2nd International Conference on the Medieval Chronicle, Driebergen/Utrecht 16-21 July 1999 / Erik Kooper. Rodopi, 2002. — p. 157. — ISBN 90-420-0834-2.. Імі сталі шматлікія набліжаныя і сваякі Вітаўта: яго браты Жыгімонт і Таўцівіл, жонка Ганна, дачка Соф’я, сястра Рымгайла, швагр Ян Гальшанскі і некаторыя іншыя князі і баяры, якія сімпатызавалі ВітаўтуKoncius J. B. Vytautas the Great, Grand Duke of Lithuania. Miami: Franklin Press, 1964. pp. 40-44..

Лікскі дагавор быў падмацаваны дагаворам у Кёнігсбергу, падпісаным у 1390 годзе паміж Ордэнам і дэлегацыяй ад Жамойці ў складзе 30 або 31 прадстаўніка мясцовай шляхты, якія гарантавалі сваю лаяльнасць Вітаўту як «жамойцкаму каралю». Акрамя войскаў Ордэна, пад стан Вітаўта сцяклося нямала наймітаў з еўрапейскіх краін: Францыі, Англіі, Свяшчэннай Рымскай імперыі, сярод военачальнікаў быў у тым ліку і будучы кароль Англіі Генрых IVTurnbull S. Crusader Castles of the Teutonic Knights. — Vol. 2: The Stone Castles of Latvia and Estonia, 1185—1560. Osprey Publishing, 2004. — pp. 53-54. — ISBN 1-84176-712-3.. Англійскія крыжакі пакінулі дэталёвыя запісы пра свае дзеянні ў Прусіі і Літве, якія леглі ў аснову некаторых са знакамітых Кентэрберыйскіх апавяданняў Джэфры ЧосераSkeat W. W. The Complete Works of Geoffrey Chaucer. — 2nd ed. — Oxford: The Clarendon Press, 1990. — p. 7.. Ягайла таксама ўзмацняў свае войскі. Ён захапіў Камянец і яшчэ некалькі замкаў у Падляшшы, размясціўшы ў іх польскія гарнізоныТарас А. Е. Войны Московской Руси с Великим Княжеством Литовским и Речью Посполитой в XIV—XVII вв. Москва: «АСТ», 2006. С. 84 — ISBN 5-17-035350-2. , і пасля шасцімесячнай аблогі, у красавіку 1390 года, узяў Гародню.