Каса́ндра (), раней Палена — паўвостраў на поўначы Грэцыі, самы заходні з трох, якія ўваходзяць у буйнейшы паўвостраў Халкідыкі (два іншыя — гэта Сітанія і Афон). Адміністрацыйна ўваходзіць у склад нома Халкідыкі. Сваю назву паўвостраў атрымаў у гонар македонскага цара Касандра.

Ад мацерыковай часткі аддзелены каналам Патыдэя, якія быў пракапаны ў найбольш вузкай частцы перашыйка і злучае заліў Тэрмаікос з залівам Касандра. Паверхня ўзвышаная, максімальная вышыня — 353 м.

На паўвостраве развіты турызм (маюцца пляжы з блакітным сцягам, гатэльныя комплексы), развіта сельская гаспадарка. Спасылкі

Катэгорыя:Паўвостравы Грэцыі Катэгорыя:Цэнтральная Македонія